Устойлівае развіццё

У 1987 годзе Міжнародная камісія па навакольнаму асяроддзю і развіццю (камісія “Брундтланд” (WCED)) вызначыла тэрмін “sustainability” (устойлівае развіццё) як “Развіццё, якое забяспечвае задавальненне патрэб, якія існуюць на бягучы момант, не ствараючы пагрозы ў адносінах здольнасці будычых пакаленняў забяспечыць задавальненне сваіх патрэб”.

У адпаведнасці з гэтым тлумачэннем гэтае вызначэнне ахоплівае экалагічныя, сацыяльныя і эканамічныя аспекты дзейнасці чалавека ў глабальным кантэксце. Экалагічныя аспекты могуць уключаць, напрыклад, пытанні  эфектыўнасці выкарыстання першасных і іншых рэсурсаў, забруджвання навакольнага асяроддзя, перапрацоўкі і другаснага выкарыстання адходаў. Сацыяльныя аспекты могуць, напрыклад, датычыцца дабрабыту работнікаў, аховы труда ў арганізацыі і тэхнікі бяспекі, адлічванняў на грамадскія патрэбы, палітыкі ў вобласці карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці і доўгатэрміновага развіцця кампаніі. Эканамічныя аспекты датычацца пытанняў забеспячэння даходнасці, эфектыўнасці, стварэння дадатковай вартасці для зацікаўленых бакоў і атрымання прыбыткаў на інвестыраваны капітал.

 

Канструктыўныя рашэнні і матэрыялы, якія прапануе кампанія Paroc

Мы прыкладаем усе намаганні для забеспячэння максімальна блізкай адпаведнасці ўзроўня нашых канструктыўных распрацовак патрэбам заказчыкаў і спажыўцоў, якія ўзнікаюць у сувязі з рэалізацыяй канцэпцыі ўстойлівага развіцця. Характэрнай рысай дзейнасці кампаніі Paroc з’яўляецца высокая адказнасць як за задавальненне патрэб сённяшняга пакалення, так і за захаванне патэнцыялу для задавальнення патрэб будучых пакаленняў. 

Устойлівасць развіцця з’яўляецца важнейшым аспектам палітыкі развіцця нашых прадпрыемстваў. Прапануючы рашэнні па ўладкаванню ізаляцыі, мы прапануем  сваім кліентам эфектыўныя спосабы эканоміі энергіі. Мы вельмі ганарымся тым, што профіль дзейнасці кампаніі Paroc дазваляе нам уносіць свой уклад у справу забеспячэння ўстойлівага развіццця.

Гаворачы пра “пасіўныя” будынкі ці энергаэфектыўныя рашэнні, мы можам з гонарам сцвярджаць, што мы першымі пачалі пракладваць шлях да рэалізацыі канцэпцыі энергаэфектыўных будынкаў, а таксама навейшых канцэпцый па вартаснай аптымізацыі энергазахавальных рашэнняў па пераабсталяванню і рэканструкцыі існых будынкаў. Распрацоўка гэтых канцэпцый працягваецца ў межах нашай праграмы ENERGYWISE, якая была запушчана яшчэ ў 1990-х гадах.

Мы вырабляем базальтавую вату, прызначаную для прымянення ў якасці цеплаізаляцыі. Выкарыстанне каменнай сыравіны ў якасці асновы для вытворчасці нашых вырабаў дае нам значныя перавагі. Крыніцы сыравінавых матэрыялаў практычна невычэрпныя, і ў вялікай колькасці знаходзяцца ва ўсім свеце. Дзякуючы складу выкарыстаных матэрыялаў на аснове мінеральных валокнаў нашы гатовыя вырабы прадстаўляюць сабой натуральныя прадукты, якія вылучаюцца выключнай даўгавечнасцю. Побач з даўгавечнасцю базальтавая вата мае высокую ўстойлівасць да ўздзеяння агню і вады.

Мы прапануем даўгавечныя і жыццяздольныя вырабы. Побач з гэтымі якасцямі канструкцыі на аснове вырабаў з базальтавай ваты з’яўляюцца выключна энергаэфектыўнымі. Базальтавая вата на 98% складаецца з каменя. Расплаў, атрыманы ў выніку плаўлення каменя, выкарыстоўваецца для выцягвання тонкіх валокнаў. Потым у матэрыял уводзіцца вяжучае рэчыва. Прымяненне гэтай тэхналогіі забяспечвае атрыманне выключна даўгавечнага вогнеахоўнага, цеплаізаляцыйнага і гукапаглынальнага матэрыяла. Эканомія энергіі напрацягу тэрміна эксплуатацыі вырабу больш чым у сто разоў перавышае колькасць энергіі, спажыванай у працэсе вытворчасці.

Рознабаковы станоўчы эфект ад выкарыстання базальтавай ваты Paroc, атрыманы напрацягу яе эксплуатацыйнага цыклу

Прымяненне базальтавай ваты Paroc прадстаўляе сабой эфектыўны і экалагічна бяспечны спосаб ізаляцыі будынка. Акрамя таго, яе прымяненне дазваляе сэканоміць на эксплуатацыйных выдатках. На вытворчасць базальтавай ваты Paroc ідзе ўсяго адзін працэнт энергіі, эканомія якой забяспечваецца напрацягу эксплуатацыйнага цыклу гэтага матэрыяла. Уласцівасці базальтавай ваты Paroc таксама дазваляюць ажыццяўляць яе бяспечную ўтылізацыю ці перапрацоўку. 

Камень складае больш за 95% вагі зыходнай сыравіны для вытворчасці базальтавай ваты Paroc

  • Базальтавая вата Paroc вырабляецца з натуральнага каменя.
  • Прыблізна на 98% базальтавая вата складаецца з паветра, і каля 2% складае базальтавае валакно.
  • Даследванні паказваюць, што базальтавая вата Paroc адпавядае найбольш строгім патрабаванням па ўзроўню вылучэння шкодных рэчываў у паветра памяшканняў.
  • Камень таксама можна лічыць невычарпальным прыродным рэсурсам, які будзе даступны для ўсяго часу існавання чалавецтва.

Сертыфікацыя сістэм кіравання навакольным асяроддзем

  • Кампанія Paroc з’яўляецца ўладальнікам сертыфіката адпаведнасці стандарту ISO14001. Гэта сведчыць аб тым, што ў кампаніі Paroc надаецца неабходная ўвага экалагічным аспектам, такім як скарачэнне выкідаў у атмасферу, утылізацыя адходаў, эфектыўнае выкарыстанне энергіі і прыродных рэсурсаў, а таксама аб тым, што кантроль за ўздзеяннем вытворчасці на навакольнае асяроддзе пастаянна паляпшаецца.
Production line 

Падтрыманне выключна станоўчага энергетычнага баланса

  • Для вытворчасці вырабаў з базальтавай ваты патрэбна толькі палова энергіі, неабходнай для вытворчасці іншых відаў ізаляцыі (на аснове цэлюлозы, ільнянога палатна).
  • Дасягненне станоўчага энергетычнага баланса становіцца магчымым толькі праз некалькі месяцаў пасля заканчэння мантажу (Крыніца інфармацыі: Кампанія “Форс Тэхнолэджы” (“Force Technology”/былая назва “dk-Teknik”).

Перапрацоўка і паўторнае выкарыстанне адходаў

  • Адходы, якія ўтвараюцца пры фарміраванні матэрыялаў, паўторна выкарыстоўваюцца ў якасці сыравіны пры вытворчасці, змяншаючы патрэбу ў новай каменнай сыравіне.

Скарачэнне выдаткаў на транспартыроўку


  • Высокі каэфіцыент ушчыльнення базальтавай ваты забяспечвае магчымасць ушчыльнення вырабаў з нізкай шчыльнасцю да паловы іх намінальнага аб’ёму.
  • Гэта азначае, што патрэбна меншая колькасць грузавікоў!
  • Нягледзячы на негатыўнае ўздзеянне транспарта на навакольнае асяроддзе, патрэба ў перавозках матэрыялаў захоўваецца. Адлегласці, на якія кампаніі прыходзіцца ажыццяўляць перавозкі, не значныя, бо яе заводы размешчаны ў цэнтры раёну сбыту, блізка да рынкаў.
  • Мэта заключаецца ў тым, каб звесці да мінімуму прабег паражняком і ў забеспячэнні пастаяннай загрузкі транспартных сродкаў.
  • Павышэнне эфектыўнасці відавочнае: каля 80% свайго агульнага прабегу транспартныя сродкі праходзяць у загружаным стане.


 
 transportation truck

Пластыкавыя адходы


  • Кампанія Paroc аказвае падтрымку станаўленню сістэмы збору пластыкавых адходаў у розных краінах.
  • Сістэмы збору пластыкавых адходаў маюцца ў большасці краін.
  • На некаторых заводах кампаніі Paroc таксама ажыццяўляецца прыём пластыкавых адходаў на паўторную перапрацоўку.


 
PE-LD logo 

Утылізацыя і паўторнае выкарыстанне паддонаў


  • Большую частку паддонаў, якія выкарыстоўваюцца ў кампаніі Paroc на сённяшні дзень, складаюць паддоны аднаразовага выкарыстання.
  • Старыя драўляныя паддоны могуць выкарыстоўвацца ў якасці крыніцы энергіі, напрыклад, на электрастанцыях ці ў прыватных дамах.
  • Для паўторнага выкарыстання паддонаў, якія знаходзяцца ў добрым стане, іх можна накіраваць на бліжэйшае прадпрыемства кампаніі.


PAROC pallet 

Выкарыстанне паддонаў у якасці ізаляцыі

  • У Швецыі для транспартыроўкі вырабаў для дахавых канструкцый кампанія Paroc выкарыстоўвае паддоны з матэрыялаў на аснове базальтавай ваты.
  • Пасля транспартыроўкі паддоны з матэрыялаў на аснове базальтавай ваты могуць выкарыстоўвацца ў дахавых канструкцыях. Гэта спрыяе скарачэнню колькасці адходаў да мінімальнай!

Паўторнае выкарыстанне адходаў

  • Да 5% аб’ёму выкарыстанага матэрыяла пераўтвараецца ў адходы ў працэсе мантажу. Кампанія Paroc рэкамендуе па магчымасці выкарыстоўваць вырабы аптымальнага памеру. Каб пазбегнуць непатрэбных транспартных выдаткаў, мэтазгодна арганізаваць выкарыстанне адходаў на месцы іх утварэння.
  • Абрэзкі базальтавай ваты разам з задзіманай ватай могуць выкарыстоўвацца ў якасці ізаляцыі памяшканняў гары.

Вяртанне адходаў вытворцы для перапрацоўкі


  • Колькасць адходаў базальтавай ваты, якія ўтвараюцца падчас вытворчага працэсу на прадпрыемствах-вытворцах зборных дамоў, складае да 5%.
  • На ўсіх прадпрыемствах кампаніі Paroc маюцца адпаведныя магчымасці для перапрацоўкі чыстых адходаў, якія вяртаюцца да спажыўца. У якасці альтэрнатывы магчыма таксама адпраўка адходаў падрадчыку па вытворчасці ў укладцы задзіманай ваты.


Environmentally friendly 

Вытворчасць задзіманай ваты

  • Перапрацоўка адходаў для паўторнага выкарыстання, напрыклад, для ізаляцыі даху, можа ажыццяўляцца на спецыяльнай змяльчальнай устаноўцы.
Environmentally friendly 

Знос: паўторнае выкарыстанне ізаляцыйных матэрыялаў

  • Пры магчымасці даставання ізаляцыйнага матэрыяла са старой канструкцыі без пашкоджанняў выкарыстаная базальтавая вата прыдатная для паўторнага прымянення ў якасці цеплаізаляцыі пры будаўніцтве новага аб’екта.
  • Базальтавая вата са старых будынкаў можа крышыцца і выкарыстоўвацца ў якасці супрацьмарознай ізаляцыі ў грунтавых канструкцыях, прызначаных для работы ва ўмовах нязначнай нагрузкі (пры наяўнасці адпаведнага дазволу).
  • Базальтавая вата Paroc можа эфектыўна выкарыстоўвацца ў якасці ізаляцыі заглыбленых ці грунтовых канструкцый.


Гл. спасылку >>

www.eurima.org