Дасягні вяршыні разам з PAROC

05 Ліп 2017

Кампанія Paroc у ролі партнёра мерапрыемства запрашае 29 ліпеня 2017 года жыхароў і гасцей Мінска паспрабаваць свае сілы і дасягнуць сваёй вяршыні майстэрства на open-air скаладроме PAROC, які ўпершыню ў гісторыі сталіцы будзе пабудаваны ў самым сэрцы горада – каля Мінскай Ратушы.

PAROC-SUOMI-100-BY

12-гаддзінны марафон спаборніцтваў сярод аматараў і прафесіяналаў абяцае быць выключна відовішчным. Кожную гадзіну кампанія PAROC будзе выяўляць пераможцаў і ўзнагароджваць іх каштоўнымі падарункамі. Для аматараў і пачаткоўцаў гэтага віда спорту на скаладроме PAROC будуць пабудаваны 2 аднолькавыя трасы для правядзення спаборніцтваў. Трэцяя траса – найбольш складаная – для прафесіяналаў і адважных і моцных духам удзельнікаў.

Незвычайны скаладром PAROC таксама і сваімі памерамі. Падняцца на вышыню 4-павярховага дома і паназіраць за святочным мерапрыемствам “Фестывалем фінскага танга ў Мінску” змогуць самыя смелыя і настойлівыя. Аднак, як сцвярджаюць арганізатары, галоўнае не перамога над сапернікам, а пераадоленне сябе і дасягненне сваёй асабістай вяршыні.

Адносна бяспечнасці незвычайнага скаладрома тубавацца не прыдзецца. За справу стварэння ўнікальнага атракцыёна ўзялі адказнасць лепшыя з лепшых – прафесійныя спартсмены і альпіністы, шматлікія ўдзельнікі і пераможцы міжнародных спаборніцтваў. Між іншым, яны першымі прадэманструюць надзейнасць канструкцыі скаладрома, а таксама пакажуць майстар-клас для гледачоў. Для найбольшай бяспечнасці, акрамя спецыяльнай экіпіроўкі, усіх ўдзельнікаў чакаюць інструктаж і прафесійныя парады падчас узыходжання на вяршыню. А за бяспечнасць прызямлення адказвае надзейная і эфектыўная цеплаізаляцыя PAROC з каменнай ваты, зробленай з прымяненнем горных вулканічных парод Фінляндыі.

У гэтым годзе спаўняецца 80 гадоў з таго самага часу, калі была выраблена першая партыя ізаляцыі з каменнай ваты. Paroc ганарыцца сваёй доўгай гісторыяй, разнастайнымі ноу-хау і бесперапыннымі даследваннямі ў пошуке інавацыйных цеплаізаляцыйных рашэнняў. Гэты юбілейны год – лепшы час задумацца аб нашых дасягненнях. І мы з задавальненнем святкуем юбілей кампаніі разам з 100-годдзем незалежнасці Фінляндыі.