У гонар 80-годдзя PAROC быў пабудаваны самы вялікі скаладром у Беларусі

03 Жні 2017

Маштабным і відовішчным праектам у цэнтры сталіцы Беларусі кампанія Paroc адзначыла 100-годдзе незалежнасці Фінляндыі і свой 80-гадовы юбілей са дня заснавання.

PAROC-80-1

На цэнтральнай плошчы ў гістарычным цэнтры Мінска на адзін дзень нечакана для жыхароў і гасцей горада з’явіўся скаладром PAROC вышынёй звыш 10 метраў. Унікальная канструкцыя першага аўтаномнага open-air скаладрома была распрацавана камандай прафесійных інжынераў, будаўнікоў і прамысловых скалалазаў. А яе надзейнасць пацверджана іспытамі на трываласць і ветравыя нагрузкі вядучай дзяржаўнай установай па сертыфікацыі – РУП “Будтэхнорм”.

Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы надвор’я, скаладром PAROC карыстаўся вялікай папулярнасцю, і нават часовыя дажды і парывісты вецер не перашкодзілі агульнаму настрою ўдзельнікаў незвычайнага атракцыёна.

PAROC-80-2PAROC-80-3

PAROC-80-4PAROC-80-5

У гонар свайго 80-годдзя кампанія Paroc падрыхтавала прыемныя падарункі для ўдзельнікаў спаборніцтваў па скалалазанні, якія, між іншым, праходзілі сярод аматараў кожную гадзіну. З гэтай нагоды на скаладроме былі пабудаваны дзве аднолькавыя трасы для дарослых і адна для дзяцей.

Паспрабаваць свае сілы на свята з’ехаліся прафесійныя скалалазы і альпіністы з усёй краіны. Яны не толькі ўпрыгожылі спаборніцтвы сваімі прафесійнымі навыкамі, але і дапамагалі парадамі пачаткоўцам на працягу ўсяго дня.

PAROC-80-6

Асабліва яскравым здаўся фінал спаборніцтваў сярод прафесіяналаў, дзе за ўзнагароды змагаліся шаснаццаць мужчын і восем жанчын. За залаты медаль ў мужчынскім забеге спаборнічалі бацька з сынам, што выклікала вялікую зацікаўленнасць у гледачоў, а таксама прыемныя хваляванні сярод дзвух пакаленняў.

Нагадаем, кампанія Paroc у гэтым годдзе адзначае 80-гаддзе са дня заснавання. У гонар такой асаблівай падзеі кампанія выступіла ў ролі партнёра “Фестываля фінскага танга ў Мінску” 29 ліпеня 2017 года, якое было арганізавана Аддзяленнем пасольства Фінляндыі ў Рэспубліцы Беларусь і Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам з нагоды святкавання 100-годдзя незалежнасці Фінляндыі. Падрабязней пра свята на www.finland100.by.