80-годдзю Paroc прысвячаецца

10 Ліп 2017

У гонар святкавання 80-годдзя сваёй дзейнасці кампанія Paroc прыняла ўдзел у арганізацыі Міжнародных спаборніцтваў сярод прафесійных веласіпедыстаў – Гран-пры Мінска па веласпорту і Кубке Мінска, якія прайшлі ў сталіцы Беларусі 7 і 8 ліпеня 2017 года.

Grand-Prix-Minsk-2017У Мінск за перамогай прыехалі велагоншчыкі з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Іспаніі, Кітая, Польшчы, Азербайджана, Ізраіля, Узбекістана, Малдовы, Сербіі, Казахстана і Фінляндыі. Старт і фініш гонкі, па традыцыі, знаходзіліся ў самым цэнтры сталіцы, таму сярод гледачоў былі не толькі зацікаўленыя гэтым відам спорту, але і звычайныя прахожыя.

Улічваючы непрадсказальнасць умоў надвор’я, арганізатары Гран-пры звярнуліся да кампаніі Paroc, каб абараніць трасу матэрыяламі з мяккай каменнай ваты падчас магчымых падзенняў велагоншчыкаў.

Нагадаем, у мінулым годзе кампанія Paroc святкавала 20-годдзе дзейнасці ў Беларусі і выступіла генеральным партнёрам Гран-пры Мінска (трэк і шаша) і Кубка Мінска. Універсальная цеплаізаляцыя PAROC eXtra, якая выкарыстоўвалася падчас мінулых мерапрыемстваў, паспяхова справілася з ускладенай задачай.

Універсальныя матэрыялы Paroc чарговы раз даказалі сваю надзейнасць, бяспечнасць і экалагічнасць, нават у такіх незвычайных умовах.