Якасць і навакольнае асяроддзе

Quality and environment

Кампанія Paroc надае ўвагу пытанням якасці і аховы навакольнага асяроддзя на ўсіх этапах работы. Мы імкнемся да пастаяннага ўдасканалення і дасягнення высокай якасці на ўсіх этапах вытворчасці.  Нашай мэтай з'яў’яецца задавальненне ўсіх патрэб кліентаў і пасрэднікаў.

Прынцыпы работы кампаніі Paroc рэгулююць дзеянні ўсіх супрацоўнікаў. Нашыя метады сертыфікаваны ў адпаведнасці з існымі нормамі і стандартамі. Незалежныя сертыфікацыйныя органы рэгулярна правяраюць нашыя вытворчыя магутнасці і выдаюць сертыфікаты па выніках праверак.

Сертыфікаты сістэмы кіравання якасцю ISO 9001:2008 і сістэмы якасці навакольнага асяроддзя ISO 14001:2004 былі атрыманыя падраздзяленнямі, якія вырабляюць ізаляцыю Paroc, ва ўсіх чатырох краінах, дзе ёсць вытворчасць Paroc. Сертыфікаты ахопліваюць увесь працэс, пачынаючы ад вытворчасці і заканчваючы прадуктамі.

Мы актыўна ацэньваем эфектыўнасць вытворчасці з дапамогай разнастайных метадаў. Пры неабходнасці мы гатовыя распачаць хуткія эфектыўныя дзеянні.