Гуказасцерагальныя бар’еры

Гуказасцерагальныя, ці шумавыя бар’еры, напрыклад, у выглядзе сцен ці перагародак, прызначаны служыць у якасці перашкод вольнаму распаўсюджванню гукавых хваляў для стварэння так званага “гукавога ценю”. Велічыня паніжэння ўзроўню шуму ў гэтай “зацененай” зоне з тыльнага боку бар’ера залежыць ад частаты гука. Пры высокіх частотах гука ўплыў бар’ера відавочны, а пры нізкіх частотах (большая даўжыня хвалі) эфект зацянення зніжаецца. Вялікае значэнне мае правільны выбар месца размяшчэння гукавога бар’ера. Для дасягнення максімальнай эфектыўнасці бар’ер павінен знаходзіцца як мага далей ад прамога накіравання гука і забяспечваць адхіленне гукавой хвалі ад гэтага накірунка на максімальны вугал. Найлепшы эфект зацянення дасягаецца пры размяшчэнні экрана максімальна блізка да крыніцы шуму. Найгоршае палажэнне экрана адпавядае яго размяшчэнню пасярэдзіне паміж гэтымі кропкамі. Ступень аслаблення гука экранам вызначаецца эфектыўнай вышынёй экрана (Н) і шырынёй экрана ў параўнанні з памерам крыніцы шуму (гл. малюнак ніжэй).

Sound barriers


Каб пазбегнуць адлюстравання гука, экраны ў будынках варта заўсёды выкарыстоўваць супольна з гукапаглынальнай дахавай канструкцыяй. Звычайны эфект прымянення экрана ў будынку складае каля 5-10 дБ. Каэфіцыент аслаблення гука экранам павінен складаць каля 20-25 дБ.

 

Sound barriers