Класіфікацыя матэрыялаў паводле ступені гукапаглынання

Здольнасць матэрыяла паглынаць гук у агульным выпадку вызначаецца шляхам вымярэння значэнняў каэфіцыентаў гукапаглынання пры розных частотах. На практыцы гэта азначае, што адзін матэрыял у залежнасці ад частаты можа мець шэраг розных каэфіцыентаў гукапаглынання.

Пры вызначэнні класа гукапаглынання кожнага вырабу спачатку праводзяцца вымярэнні згодна стандарту EN ISO 354. Па выніках гэтага выпрабавання будуецца крывая гукапаглынання, якая прадстаўляе сабой значэнні каэфіцыентаў гукапаглынання для кожнай частаты, якая выкарыстоўваецца пры выпрабаваннях.

Узважаны каэфіцыент гукапаглынання (αw) прадстаўляе сабой вынік параўнання значэнняў каэфіцыента гукапаглынання пры эталонных частотах з эталоннай крывой у адпаведнасці з ISO 11654. Паколькі гэты метад прыняты ў Еўропе ў якасці стандартнага, дзе таксама ўсталявана адпаведная норма маркіроўкі падвесных столяў на адпаведнасць стандартам якасці Еўрасаюза “СЕ”, усе еўрапейскія пастаўшчыкі канструкцый для падвесных столяў пры маркіраванні сваёй прадукцыі  ўказваюць значэнні каэфіцыента  αw.

Стандарт EN ISO 11654 таксама выкарыстоўваецца для класіфікацыі гукапаглынальных матэрыялаў на аснове характарыстык гукапаглынання па катэгорыях ад “А” да “Е”. Матэрыялы класа “А” маюць найлепшую гукапаглынальную здольнасць, а матэрыялы класа “Е” – найгоршую. Побач з уласцівасцямі матэрыяла значны ўплыў на вынік аказвае спосаб мантажу. Прымяненне гэтай сістэмы класіфікацыі дае праектыроўшчыкам магчымасць выбару матэрыялаў, якія маюць аптымальную гукапаглынальную ўласцівасць для кожнага канкрэтнага выпадку.

Гукапаглынальныя пліты на аснове ізаляцыйнай ваты ў агульным выпадку маюць клас гукапаглынання  вышэйшы за клас “А”.

Прыклад: ніжэй апісваецца працэдура параўнання розных вырабаў на аснове іх класа гукапаглынання.

Выраб 1 мае клас гукапаглынання “А”, а выраб 2 – клас гукапаглынання  “С”, пры гэтым мантаж вырабаў ажыццяўляецца адным і тым жа спосабам. Гэта азначае, што каэфіцыент гукапаглынання вырабу 1 прыкладна на 50% вышэйшы за каэфіцыент гукапаглынання вырабу 2. Задача заключаецца ў праектаванні пакоя для гульні для дзіцячага садка, час рэверберацыі якога павінен складаць 0,6 секунд. Разлік неабходнай колькасці гукапаглынальнага матэрыяла паказвае, што, зыходзячы з памераў памяшкання, для дасягнення зададзенага часу рэверберацыі з прымяненнем вырабаў першага тыпу неабходна пакрыць усю столь памяшкання і значную частку паверхні  сцен. У выпадку выбару вырабаў другога тыпу для дасягнення таго ж часу рэверберацыі прыйдзецца выкарыстаць у паўтара разы большую колькасць вырабаў, чым у выпадку з першым тыпам вырабаў. На практыцы гэта азначае, што зададзенай плошчы паверхні недастаткова для мантажу вырабаў другога тыпу.


αw  Клас гукапаглынання
1.00–0.95–0.90  A
0.85–0.80  B
0.75–0.70–0.65–0.60  C
0.55–0.50–0.45–0.40–0.35–0.30  D
0.25–0.20–0.15  E
0.10–0.05–0.00  Не класіфікуецца

Sound absorbing classification