Бяспечнасць мінералаватнага валакна

Сертыфікацыя “EUCEB”

Пільнае даследванне ўплыву мінеральных валокнаў (шкловаты і базальтавай ваты) на здароўе чалавека было праведзена незалежнымі медыцынскімі экспертнымі і даследчымі арганізацыямі.

Міжнароднае агентства анкалагічных даследванняў (IARC) з’яўляецца органам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Агентствам IARC праведзены класіфікацыйныя выпрабаванні мінеральнай ваты ў адпаведнасці з Дырэктывай 97/69/EC ЕС, згодна якой, калі мінералаватнае валакно з’яўляецца біярастваральным, гэта знімае любыя падазрэнні ў канцэрагеннасці гэтага матэрыяла.

У студзені 1998 года была прынята дырэктыва Еўрасаюза 97/69/EC, якая усталявала патрабаванні па ахове труда і тэхніцы бяспекі пры рабоце з вырабамі на аснове сінтэтычных шклопадобных валокнаў (MMVF). Згодна гэтай дырэктыве вырабы на аснове MMVF класіфікуюцца па наступных катэгорыях канцэрагеннасці:

  • Катэгорыя 1: прадукт, які прадстаўляе канцэрагенную небяспеку для чалавека (асбест)
  • Катэгорыя 2: прадукт, які, верагодна прадстаўляе канцэрагенную небяспеку для чалавека (керамічнае валакно)
  • Катэгорыя 3: прадукт, які можа прадстаўляць канцэрагенную небяспеку для чалавека (сарта ізаляцыйнай ваты, якія не даследваліся)
  • Катэгорыя 4: прадукт, які не можа быць класіфікаваны як канцэрагенны (вырабы на аснове базальтавай ваты Paroc)

Згодна Дадатку “Nota Q” да Дырэктывы 97/69/EC, пры пападанні ў арганізм чалавека мінеральнай ваты, якая вырабляецца ў адпаведнасці з класіфікацыйнымі патрабаваннямі ЕС, яе растварэнне адбываецца з прымальнай хуткасцю. Гэта дазваляе нанасіць на гэты матэрыял маркіроўку “non-classified” (некласіфікаваны), што таксама ўказвае на прызнанне яго неканцэрагенным. Для прывядзення характарыстык валакна ў адпаведнасць з патрабаваннямі паводле біярастварымасці кампанія Paroc мадыфіцыравала яго хімічны склад.

Еўрапейская камісія па сертыфікацыі вырабаў на аснове мінеральнай ваты (EUCEB) правярае адпаведнасць валакна крытэрыям вызвалення ад кантроля згодна Дырэктыве ЕС. Калі валокны адпавядаюць крытэрыям тэсціравання, камісія EUCEB дае вытворцы права нанасіць маркіроўку “EUCEB” на яго ўпакоўку. Па наяўнасці гэтай маркіроўкі спажыўцы могуць вызначыць, што вырабы на аснове мінеральнай ваты, вырабленай з валакна гэтага тыпу, вызваляюцца ад кантролю на адпаведнасць еўрапейскім патрабаванням па класіфікацыі бяспечнасці рэчываў для чалавека.

На аснове рэкамендацый незалежных экспертных арганізацый камісія EUCEB па якасці забяспечвае правядзенне выпрабаванняў на жывёлах у адпаведнасці з пратаколамі еўрапейскага ўзору і сцвярджэнне адпаведнасці атрыманых вынікаў крытэрыям біяперсістэнцыі, усталяваным у Дадатку “Nota Q” да Дырэктывы 97/69/EC, а таксама адпаведнасці хімічнага складу вырабленага валакна таму ж дыяпазону нарматыўных значэнняў, што і склад валакна, узятага на выпрабаванні.

Кампанія Paroc з’яўляецца членам камісіі EUCEB, а таксама мае зарэгістраваную гандлёвую марку “EUCEB” у Фінляндыі, Швецыі, Польшчы і Літве. Усе дзяржавы-члены ЕС унеслі патрабаванні дырэктывы ЕС у свае нацыянальныя заканадаўствы.

Знак якасці “RAL”

З чэрвеня 2000 года ў Германіі дзейнічае забарона на вытворчасць, абарачэнне і выкарыстанне біяперсістэнтных штучных мінеральных валокнаў для паглынання цяпла і гукапаглынання ў будынках, а таксама для тэхнічнай ізаляцыі. Гэта “Пастанова аб унясенні змен у правілы абыходжання з хімічнымі рэчывамі” (Verordnung zur Änderung chemikalienrechtlicher Verordnungen) уключае парадак вызвалення ад кантролю біярастварымых валокнаў, якія адпавядаюць крытэрыям вызвалення ад кантролю, усталяваных нямецкай “Пастановай аб парадку абыходжання з небяспечнымі рэчывамі” (Gefahrstoff-Verordnung). Такім чынам, гэтай  пастановай дазволена вытворчасць, абыходжанне і выкарыстанне біярастварымых валокнаў гэтага тыпу. 

Важна разумець розніцу паміж указанымі крытэрыямі і крытэрыямі вызвалення ад кантролю згодна Дырэктыве ЕС. У большасці выпадкаў мінералаватнае валакно, якое адпавядае нямецкім крытэрыям вызвалення ад кантролю, мае больш высокую біярастваральнасць у параўнанні з валокнамі, якія адпавядаюць крытэрыям, усталяваным Дырэктывай ЕС.

Асацыяцыя па кантролю якасці мінеральнай ваты (GGM) мае неабходные паўнамоцтвы для прысваення знака якасці “RAL” вытворцу мінеральнай ваты, а таксама для ажыццяўлення рэгулярнага кантролю гэтага вытворцы на адпаведнасць патрабаванням да якасці прадукцыі. Вырабы з мінеральнай ваты, якія атрымалі знак якасці “RAL”, не трапляюць пад дзеянне забароны на вытворчасць, абыходжанне і выкарыстанне хімічных рэчываў. Наяўнасць на вырабах, вырабленых з мінеральнай ваты, знака якасці “RAL”, сцвярджае, што якасць і бяспечнасць гэтых вырабаў правераны незалежнай пабочнай арганізацыяй.

Усе вырабы з базальтавай ваты, якія вырабляе кампанія Paroc, адпавядаюць патрабаванням не толькі EUCEB, але і RAL.