Класіфікацыя будаўнічых матэрыялаў паводле выкідаў шкодных рэчываў

Для паляпшэння якасці паветра ў памяшканні, вырабы, прызначаныя для выкарыстання ў будынках і ўнутраных памяшканнях, павінны адпавядаць цвёрдым абмежаванням па вылучэнню хімічных рэчываў, усталяваных з мэтай спрыяць стварэнню больш здаровага ўнутранага мікраклімату. Мэта добраахвотнай сертыфікацыі будаўнічых матэрыялаў паводле выкідаў шкодных рэчываў заключаецца ў інтэнсіфікацыі распрацоўкі і ўкаранення матэрыялаў з нізкімі ўзроўнямі шкодных выкідаў.

Пры класіфікацыі паводле выкідаў шкодных рэчываў вызначэнне адпаведнага класа ажыццяўляецца для канкрэтнага тыпу вырабаў.

Пэўны ўзровень шкодных выкідаў прысутнічае ва ўсіх матэрыялах, уключаючы чыстыя прыродныя матэрыялы. Выкіды розных хімічных рэчываў у паветра памяшкання адбываюцца як з канструкцыйных будаўнічых матэрыялаў, так і з матэрыялаў унутранай апрацоўкі. Сістэма класіфікацыі будаўнічых матэрыялаў паводле выкідаў шкодных рэчываў усталёўвае патрабаванні па ўзроўнях выкідаў выкарыстаных матэрыялаў на аснове патрабаванняў па забеспячэнню добрай якасці паветра ў памяшканні. Клас “М1” адпавядае нізкім узроўням выкідаў.

Клас “М1” выкарыстоўваецца толькі ў Фінляндыі. Арганізацыя “Фонд будаўнічай інфармацыі RTS” забяспечвае размяшчэнне і абнаўленне на сваім вэб-сайце каталога класіфікаваных на сённяшні дзень вырабаў і трымальнікаў правоў на іх выкарыстанне.

Сістэма добраахвотнай маркіроўкі

Сістэма класіфікацыі будаўнічых матэрыялаў паводле выкідаў шкодных рэчываў прадстаўляе сабой сістэму добраахвотнай маркіроўкі, адкрытую для ўсіх вытворцаў, імпарцёраў і экспарцёраў будаўнічых вырабаў. Гэтая сістэма класіфікацыі не адмяняе афіцыйныя будаўнічыя нормы і правілы іх тлумачэння. Тым не менш, вялікая колькасць праектыроўшчыкаў, архітэктараў і інжынераў-будаўнікоў аддаюць перавагу вырабам класіфікацыйнай катэгорыі “М1” пры выбары матэрыялаў для сваіх праектаў. Фінская асацыяцыя ўладальнікаў будынкаў і заказчыкаў будаўніцтва (RAKLI) і Фінская асацыяцыя кансалтынгавых фірм (SKOL) рэкамендавалі сваім членам укараненне сістэмы класіфікацыі, якая спрыяла бы павышэнню якасці будаўніцтва.

Больш падрабязная інфармацыя пра крытэрыі класіфікацыі па катэгорыі “М1” прадстаўлена на вэб-сайце Фонда будаўнічай інфармацыі RTS. Там жа можна знайсці інфармацыю пра ўсе будаўнічыя вырабы, якія класіфікаваны на сённяшні дзень.


http://www.rts.fi/english.htm