Рэгламент REACH

Рэгламент REACH (Рэгістрацыя, Ацэнка і Легалізацыя Хімічных рэчываў), прыняты Еўрапейскім Саюзам за №1907/2006 уступіў у сілу 1 чэрвеня 2007 года. Ён накіраваны на паляпшэнне аховы здароўя чалавека і аховы навакольнага асяроддзя за кошт больш эфектыўнай і ранняй ідэнтыфікацыі ўласцівасцяў хімічных рэчываў. Як вынік, кампаніі, якія выкарыстоўваюць рэчывы, прэпараты (хімрэагенты) і прадукты, павінны праводзіць адпаведныя меры для забеспячэння іх належнай пастаўкі і правільнага выкарыстання.

Кампаніі, якія вырабляюць і імпартуюць рэчывы, як асобна, так і ў якасці кампанента прэпаратаў ці нават прадуктаў (у пэўных выпадках), у Еўрапейскі Саюз і Еўрапейскую эканамічную зону, павінны рэгістраваць гэтыя рэчывы ў Ерапейскім хімічным агентстве (ECHA), калі яны не вызвалены ад кантролю на адпаведнасць патрабаванням REACH. Калі рэчыва не было папярэдне зарэгістравана, і ў сувязі з гэтым яно было зарэгістравана да папярэдне гранічнага тэрміну, дазвол на яго вытворчасць ці імпарт не будзе выдадзены, што адпаведна паўплывае на наступнае выкарыстанне гэтага рэчыва.

Рэгламент REACH з’яўляецца нарматыўным актам ЕС і мае прамое прымяненне ва ўсіх краінах-членах Еўрапейскага Саюза, уключаючы краіны, якія уваходзяць у Еўрапейскую эканамічную зону.

Рэгістрацыя рэчываў згодна рэгламенту REACH у групе кампаній  Paroc

Згодна рэгламенту REACH, вытворцы і імпарцёры павінны ажыццявіць рэгістрацыю рэчываў, прадстаўленых на рынку ЕС (г.зн. паэтапна ўведзеных рэчываў) да студзеня 2010 года, калі аб’ём іх штогадовай вытворчасці перавышае 1000 тон. Дакумент, які можна знайсці па спасылцы ніжэй, павінен служыць сцвярджэннем выканання групай кампаній Paroc сваіх абавязацельстваў, якія датычацца рэгламента REACH.

Гл. па спасылцы: Paroc REACH statement (pdf, 133KB)

Правілы абмежавання ўтрымання шкодных рэчываў ROHS (Дырэктыва 2002/95/ЕС)

Дырэктыва ROHS, якая ўступіла ў сілу 1 ліпеня 2006 года, належыць да выканання і кадыфікацыі як заканадаўчы акт у кожнай краіне-члене ЕС. Дырэктыва ROHS абмяжоўвае выкарыстанне шасці небяспечных матэрыялаў пры вырабленні розных відаў электроннага  і электраабсталявання ў колькасцях, якія перавышаюць усталяваныя максімальныя значэнні канцэнтрацыі:

  • Свінец
  • Ртуць
  • Кадмій
  • Гексавалентны хром
  • Полібрамініраваныя біфенілы (ПББ/РВВ)
  • Полібрамініраваныя дыфеніл дыфенілэфіры (ПБДЭ/ PBDE)


Дырэктыва ROHS цесна звязана з Дырэктывай ЕС аб адходах электрычнага і электроннага абсталявання (WEEE) 2002/96/EC, мэтай якой з’яўляецца вырашэнне праблем, звязаных з назапашваннем вялікай колькасці ядавітых адходаў электронных і электратэхнічных вырабаў.

Вырабы на аснове базальтавай ваты Paroc не ўтрымліваюць шкодных рэчываў, указаных у дырэктыве ROHS.

Кантактная інфармацыя :

Беатрыс  Рантанен, тэл.: +358 (0) 400 948 013 (вядзенне перагавораў магчыма на англійскай, шведскай і фінскай мовах).