Пажарная бяспека

Fire 

У выніку павялічанай патрэбы ў эфектыўным выкарыстанні электраэнергіі ў будынках цеплаізаляцыя з цягам часу будзе адыгрываць усё больш важную ролю. Вялікая таўшчыня гаручай цеплаізаляцыі можа значна павысіць пажарную нагрузку будынка, з-за чаго агульная пажарабяспека будынка будзе галоўным чынам залежыць ад выбару ізаляцыйнага матэрыяла.


Каменная вата Paroc з’яўляецца неўзгаральнай


  • Вырабы з каменнай ваты Paroc выраблены з прыроднага каменя (96-98%), да якога ў працэсе выраблення дадаецца толькі невялікая колькасць арганічнага вяжучага рэчыва (~2-4%). Сыравіна, як правіла, з’яўляецца добрым індыкатарам вогнеўстойлівасці матэрыяла. Каменная вата не гарыць, бо яна выраблена з неарганічных матэрыялаў. 
  • Каменная вата Paroc вылучаецца ўнікальным спалучэннем высокіх цепла і гукаізаляцыйных здольнасцяў і вогнеўстойлівасці. Каменная вата выкарыстоўваецца ў тых галінах, дзе да ізаляцыі прад’яўляюцца павышаныя патрабаванні ў розных аспектах бяспекі, напрыклад, у суднабудаўніцтве і будаўніцтве атамных станцый.


Каменная вата Paroc адпавядае найвышэйшаму класу пажарабяспекі А1 паводле еўрапейскай класіфікацыі.

Успышка – гэта самаўзгаранне гарачага дыму ці газа, якое можа прывесці да некантралюемага распаўсюджання агню. У выпадку ўспышкі ўзровень летальнасці можа павысіцца да 300%, і невялікі пажар можа прывесці да буйной катастрофы. 

Рэакцыя матэрыяла на ўздзеянне агню вызначаецца паводле сістэмы еўрапейскай класіфікацыі, якая прадугледжвае Еўракласы ад А1 да F. Гэтая класіфікацыя распрацавана на аснове ўласцівасцяў матэрыяла пад уздзеяннем агню і ўключае рассейванне энергіі, дымаўтварэнне і ўтварэнне кропляў агню. З дапамогай гэтай класіфікацыі можна вызначыць, як уплывае матэрыял на распаўсюджванне агню і дыму, у тым ліку ці можа гэты матэрыял спрыяць узнікненню ўспышкі. Неўзгаральныя матэрыялы і вырабы (А1 і А2) не могуць выклікаць успышку. Вырабы з каменнай ваты Paroc без павярхнёвага слоя адносяцца да Еўракласа А1, а вырабы з павярхнёвым слоем з алюмініевай фольгі ці шклопалатна адносяцца да Еўракласа A1 ці A2-s1, d0 (EN ISO 13501-1), што азначае, што яны не спрыяюць развіццю пажара.

Сэндвіч-панэлі Paroc адносяцца да Еўракласа A2-s1, d0.


Before and after fire


Малюнак: каменная вата перад пажарам  і пасля пажара пры тэмпературы  750°C (EN ISO 1182).

Для забеспячэння гукаізаляцыі і прымянення ў тых выпадках, калі, напрыклад, вырабы падвяргаюцца ўздзеянню агню, неабходна захоўваць патрабаванні пажарабяспекі па ўзгаральнасці, распаўсюджванню полымя, утварэнню дыму і кропляў агню. Вырабы Paroc адпавядаюць самым строгім патрабаванням, якія прад’яўляюцца да павярхнёвых слаёў, што азначае, што іх можна выкарыстоўваць ва ўсіх частках будынка, у тым ліку ў калідорах і тэхнічных памяшканнях. 

Каменная вата Paroc захоўвае свае ўласцівасці нават пры тэмпературы 1000°C


Вогнеўстойлівасць паказвае, як матэрыял прадухіляе распаўсюджванне поўнамасштабнага пажара з аднаго памяшкання ў другое.

Каменная вата Paroc мае выключна высокую тэмпературу плаўлення – каля 1000 °C, што азначае, што яна забяспечвае ахову будынка напрацягу доўгага часу. Высокая тэмпература плаўлення робіць каменную вату Paroc ідэальным матэрыялам для выкарыстання ў тых выпадках, дзе прад’яўляюцца павышаныя патрабаванні да вогнеўстойлівасці.

Напрыклад:

  • Сталёвая канструкцыя пад нагрузкай губляе трываласць пры тэмпературы  450-550°C у залежнасці ад якасці сталі. З дапамогай сістэмы супрацьпажарнай аховы Paroc сталь можа вытрымліваць уздзеянне агню да чатырох гадзін. Супрацьпажарная перагародка, вырабленая з панэляў Paroc, можа выратаваць жыццё, матэрыяльныя каштоўнасці і навакольнае асяроддзе ў выпадку пажара. Элементы канструкцыі, выкананыя з панэляў Paroc, адпавядаюць патрабаванням да вогнеўстойлівасці напрацягу да чатырох гадзін пры выкарыстанні ў сценах і да адной гадзіны пры выкарыстанні ў столях.
  • Унутраныя сцены павінны прадухіляць распаўсюджванне агню з аднаго памяшкання ў другое. Вогнеўстойлівасць унутраных сцен можна значна павысіць за кошт выкарыстання каменнай ваты Paroc у канструкцыі.
  • Каб пазбегнуць распаўсюджання агню праз супрацьпажарныя перагародкі, месцы праходжання сістэм забеспячэння (такіх як паветраводы і трубаправоды) павінны быць разлічаны такім чынам, каб вогнеўстойлівасць раздзяляльнай канструкцыі не знізілася. Ізаляцыя павінна прадухіляць перадачу цяпла з гарачага боку на халодны. Ізаляцыя каменнай ватай Paroc стварае сістэму супрацьпажарнай аховы, якая не патрабуе абслугоўвання напрацягу ўсяго тэрміна службы будынка.