Агульная інфармацыя аб узгаранні


Супрацьпажарная бяспека з’яўляецца адным з галоўных патрабаванняў да будаўнічых матэрыялаў, прапісаных у Рэгламенце ЕС па будаўнічым матэрыялам, CPR.

Супрацьпажарная бяспека будынкаў галоўным чынам датычыцца асабістай бяспекі, але таксама прадугледжвае ахову матэрыяльных каштоўнасцяў. Дадзеныя, атрыманыя па выніках пажараў, сведчаць аб тым, што большасць смерцяў выклікана дымам і атрутнымі газамі. Дым і атрутныя газы забіваюць задоўга да таго, як павышаецца тэмпература і распаўсюджваецца полымя. Значыць, галоўным патрабаваннем да праектавання з пункту гледжання асабістай бяспекі з’яўляецца канструяванне і будаўніцтва дамоў такім чынам, каб забяспечыць бяспеку людзей і магчымасць хуткай рэакцыі экстранных служб у выпадку пажара. 

 

 

Існуе тры складальніка, адначасовая наяўнасць якіх прыводзіць да распаўсюджання пажара ў будынку: кісларод, гаручы матэрыял (паліва) і энергія (цяпло). Як правіла, прысутнічаюць і гаручы матэрыял, і кісларод. Трэці фактар – энергія – можа ўзнікаць у выпадку неасцярожнага абыходжання з агнём, траплення іскр ці палення і г.д. Каб пазбегнуць узгарання, неабходна выключыць як мінімум адзін са складальнікаў “пажарнага трохвугольніка”.

Выдзяленне цяпла пры пажары адбываецца больш інтэнсіўна, чым яго выдаленне з памяшкання. Калі назапашыцца дастатковая колькасць энергіі, узнікае ўспышка. Пасля гэтага агонь пераходзіць з фазы развіцця пажара да поўнамасштабнага пажара. Калі гэта адбываецца, пажар распаўсюджваецца на ўсе гаручыя паверхні ў памяшканні, і агонь выходзіць за межы памяшкання праз адтуліны. На гэтай ступені ў памяшканні не зможа выжыць ніхто. Самым значным фактарам з пункту гледжання ўспышкі з’яўляецца праверка цеплавыдзялення матэрыялаў.

Фаза развіцця пажара

У працэсе развіцця пажара вылучаюць тры розныя стадыі.

 

На першай ступені пажара (узгаранне) заўважна, што вельмі значную ролю адыгрываюць уласцівасці матэрыяла. Матэрыялы з больш высокай вогнеўстойлівасцю не з’яўляюцца крыніцай паліва для агню і даюць людзям больш часу, каб пакінуць памяшканне. Неабходна таксама ўлічваць дымаўтваральныя ўласцівасці матэрыялаў; таксічныя газы і дрэнная бачнасць могуць прывесці да смерці яшчэ да поўнага развіцця пажара. Вырабы з высокай вогнеўстойлівасцю не вылучаюць таксічных газаў ці дыму.

На другой ступені пажара (ступені палымянага гарэння) вогнеўстойлівасць навакольных канструкцый адыгрывае важную ролю ў прадухіленні распаўсюджвання агню. Гэтая ступень доўжыцца, пакуль прысутнічаюць гаручыя матэрыялы.

Трэцяя ступень (ступень ахалоджвання) узнікае, калі ўсе гаручыя матэрыялы згараць.

Ад узгарання да цалкам развітага пажара

  Тыповы бытавы пажар можа пачацца ад тлення, якое можа доўжыцца гадзінамі, пакуль не ўспыхне полымя. Пасля ўзгарання пачынаецца хуткае павышэнне тэмпературы. Калі тэмпература дыму дасягне 500–600ºC, выпраменьванне цяпла будзе настолькі моцным, што ўсе лёгкаўзгаральныя паверхні ў памяшканні загарацца, што прывядзе да ўзнікнення ўспышкі. У сучасных дамах час ад узгарання (развіцця агню і дыму) да ўспышкі звычайна складае 3-5 хвілін, калі толькі агонь не пагасне без кіслароду. Пасля таго як успышка пераўтварыцца ў цалкам развіты пажар, тэмпература можа падняцца да 1000 - 1200ºC. На малюнку злева паказана фаза развіцця пажара па часу, тэмпература і іх ўплыў на розныя матэрыялы ў будынку.

Супрацьпажарная ахова

Пажар у будынку можа прывесці да значных матэрыяльных страт і летальнага зыходу. Шкода ад пажара складае каля паловы ўсіх страхавых выплат. Шкода, прынесеная вадой пры праліўцы будынка, складае каля 30%, а крадзёж з узломам – 20% штогадовых кампенсацыйных выплат. Распаўсюджванню агню спрыяюць як будынкі, так і рухомая маёмасць. Наяўнасць эфектыўнай супрацьпажарнай аховы значна зніжае рызыку ўзнікнення пажара.

Сістэма супрацьпажарнай аховы будынка падзяляецца на пасіўную і актыўную сістэмы супрацьпажарнай аховы.

Пасіўная сістэма супрацьпажарнай аховы звычайна ўбудавана ў саму канструкцыю, забяспечваючы ўстойлівасць будынка да ўздзеяння пажара напрацягу пэўнага часу. Яе мэта заключаецца ў ахове канструкцыі і людзей ад пажара шляхам:

  • Абмежавання ці прадухілення распаўсюджання ўнутранага і вонкавага пажара і дыму;
  • Захавання ўстойлівасці будынка;
  • Забеспячэння сродкаў эвакуацыі людзей.
Сродкамі пасіўнай супрацьпажарнай аховы лічацца:
  • Бяспечная адлегласць ад пажара да іншых будынкаў у тым жа комплексе ці суседніх комплексах;
  • Вонкавыя паверхні сцен і столяў, якія абмяжоўваюць распаўсюджванне пажара;
  • Раздзяленне на пажарабяспечныя зоны (супрацьпажарныя адсекі) і супрацьпажарныя раздзяляльныя элементы канструкцыі;
  • Унутраныя паверхні сцен, падлогі і дахаў, якія абмяжоўваюць распаўсюджванне пажара;
  • Адтуліны ў супрацьпажарных раздзяляльных элементах канструкцыі (пажарныя дзверы і ўразанні для праходу сістэм і г.д.)
  • Апорныя элементы канструкцыі.
Выбар будаўнічага матэрыяла  і тое, як матэрыял выкарыстоўваецца для забеспячэння неабходнага ўзроўня супрацьпажарнай аховы, залежыць ад двух фактараў – рэакцыі матэрыяла на пажар і/ці яго вогнеўстойлівасць.
Актыўныя меры супрацьпажарнай аховы вылучаюцца тым, што ў выпадку ўзнікнення пажара яны актывіруюцца аўтаматычна ці людзьмі. У залежнасці ад выкарыстання элемента канструкцыі, да сістэм супрацьпажарнай аховы прад’яўляюцца розныя патрабаванні. Сістэмы супрацьпажарнай аховы павінны ўсталёўвацца, аглядацца і абслугоўвацца такім чынам, каб забяспечыць іх надзейнасць напрацягу ўсяго тэрміна эксплуатацыі будынка. Актыўная супрацьпажарная ахова, як правіла, забяспечвае прывядзенне ў стан гатоўнасці  другіх сродкаў пажарнай аховы, людзей, якія знаходзяцца ў будынку і /ці экстранных служб у выпадку пажара.
Прыклады актыўнай супрацьпажарнай аховы:
  • Аўтаматычная пажарная сігналізацыя;
  • Сігналізацыя аб пачатку эвакуацыі;
  • Дымавая пажарная сігналізацыя;
  • Аўтаматычныя сістэмы пажаратушэння;
  • Супрацьдымавая вентыляцыя;
  • Даводчыкі дзвярэй;
  • Супрацьпажарная ахова сістэмы вентыляцыі (заслонкі).