Класіфікацыя паводле пажарабяспекі

Па патрабаванням да пажарабеспекі дзяржаўныя будаўнічыя нормы часта засноўваюцца на развіцці пажару (стандартная крывая пажару). Патрабаванні да выкарыстаных матэрыялаў і канструкцый залежаць ад тыпу і памеру будынка, пажарнай нагрузкі і эксплуатацыі.

А) Класіфікацыя матэрыялаў паводле пажарабяспекі: рэакцыя на ўздзеянне агню (развіццё пажару)

 

У выпадку ўзнікнення пажару важна як мага хутчэй правесці эвакуацыю людзей з будынка для выратавання іх жыцця. Час, неабходны для эвакуацыі, залежыць ад матэрыялаў будынка і іх вогнеўстойлівасці.

Пажарабяспечнасць будаўнічых матэрыялаў вызначаецца паводле Еўракласаў. Еўракласы былі ўведзены рашэннем  Камісіі (2000/147/ЕЭС) ад 8 лютага 2000 года  для стварэння агульнага аснавання для параўнання вогнеўстойлівасці будаўнічых матэрыялаў.

Выпрабаванні матэрыялаў на вогнеўстойлівасць праводзяцца ў адпаведнасці з гарманізаванымі метадамі выпрабаванняў 

Выпрабаванне на вогнеўстойлівасць паводле Еўракласаў:

 

  • Выпрабаванні будаўнічых матэрыялаў на вогнеўстойлівасць. Негаручасць, EN ISO 1182.
  • Выпрабаванні будаўнічых матэрыялаў на вогнеўстойлівасць. Вызначэнне цеплавога патэнцыялу, EN ISO 1716.
  • Выпрабаванні будаўнічых матэрыялаў на вогнеўстойлівасць. Будаўнічыя матэрыялы, за выключэннем падлогавых матэрыялаў, якія падвяргаюцца ўздзеянню цяпла ад газавай гарэлкі (SBI), SS-EN 13823.
  • Выпрабаванні будаўнічых матэрыялаў на вогнеўстойлівасць. Узгаральнасць матэрыялаў, якія падвяргаюцца прамому агнявому ўздзеянню. Частка 2: выпрабаванні з прымяненнем адной крыніцы полымя, EN ISO 11925-2.
  • Выпрабаванні падлогі на вогнеўстойлівасць. Частка 1: вызначэнне характару гарэння з дапамогай крыніцы цеплавога выпраменьвання, EN ISO 9239-1.

 

Больш падрабязна, гл. >>
VTT: EUROCLASS System

Заўвага: мэта выпрабавання з прымяненнем адной крыніцы полымя (SBI) заключаецца ў выкарыстанні больш буйной мадэлі выбаркі ў параўнанні са стандартнымі метадамі выпрабаванняў для таго, каб вынікі выпрабаванняў больш адпавядалі поўнамасштабнай эталоннай фазе развіцця пажару. Вопыт падказвае, што метад выпрабавання з прымяненнем адной крыніцы полымя работае горш адносна матэрыялаў, якія складаюцца з некалькіх слаёў, такіх як палегчаныя сэндвіч-панэлі з полістыролу з металічным пакрыццём. Вынікі выпрабаванняў з адной крыніцай полымя, як правіла, залежаць ад местапалажэння аб’екта выпрабаванняў, у выніку чаго быў распрацаваны стандарт з падрабязнымі інструкцыямі па мантажу і мацаванню (EN 15715).

Галоўнымі ўласцівасцямі, паводле якіх вызначаецца, да якога Еўракласа адносіцца пэўны выраб, з’яўляецца яго негаручасць, узгаральнасць, распаўсюджванне полымя, цеплатворная здольнасць, а таксама ўтварэнне дыму і кропляў агню. У залежнасці ад канцавога выніку розных уласцівасцяў вырабу прысвойваецца клас пажарабяспечнасці, як паказана ніжэй.  

 

Еўракласіфікацыя Прыклад 
A1, A2  Каменная вата, гіпсакардон
B Фарбаваны гіпсакардон
C Гіпсакардон са шпалерамі на папяровай аснове
D Дрэва
E Самазатухаючы пенаполістырол
F Не выпрабаваны матэрыял, пенаполістырол


Дадатковыя класы паводле ўтварэння дыму  Дадатковыя класы паводле ўтварэння кропляў агню
 s1 элемент канструкцыі можа вылучаць вельмі абмежаваную колькасць гаручых газаў  d0 элемент канструкцыі не павінен вылучаць кроплі агню ці часціцы агню
 s2 элемент канструкцыі можа вылучаць абмежаваную колькасць гаручых газаў  d1 у абмежаванай колькасці могуць вылучацца кроплі ці часціцы агню
 s3 абмежаванне па ўтварэнню гаручых газаў не патрабуецца  d2 абмежаванне па ўтварэнню кроплі ці часціцы агню не патрабуецца
  • Да класа А1 адносяцца негаручыя матэрыялы, і ён не можа камбінавацца з якім-небудзь дадатковым класам.
  • Да класа А2 таксама адносяцца негаручыя матэрыялы ў той частцы, што пры прымяненні матэрыялаў не павінна ўзнікаць успышка.
  • Да класаў А2-D маюцца дадатковыя класы паводле ўтварэння дыму s1, s2 ці s3 і колькасці вылучаемых кропляў агню d0, d1 ці d3 (напрыклад, A2-s1, d0).
  • У класа Е маецца толькі адзін дадатковы клас d2.
  • Клас F азначае, што гэты матэрыял не сертыфікаваны, не адпавядае крытэрыям ніводнага з класаў, ці вытворца не пакінуў дадзеных  па пажарнай небяспецы вырабу. Клас F не можа камбінавацца ні з адным з дадатковых класаў.
  • Пры вызначэнні Еўракласа ізаляцыі трубаправода выкарыстоўваецца субіндэкс “L” (напрыклад,  A2L – s1, d0).

Будаўнічыя нормы Шведскага дзяржаўнага савету па жыллёваму будаўніцтву, будаўніцтву і планіроўцы будынкаў (BBR) [Boverket] патрабуюць, каб будаўнічыя матэрыялы і элементы канструкцыі былі разлічаны на бяспечнае перамяшчэнне людзей, якія знаходзяцца ў будынку, у бяспечнае места і была магчымасць для экстранных служб  правесці выратавальныя мерапрыемствы і тушэнне пажару. Унутраныя і вонкавыя паверхні павінны быць распрацаваны такім чынам, каб не спрыяць развіццю агню і дыму. 

Доўгачасовае бесполымевае гарэнне і тленне

Доўгачасовае бесполымевае гарэнне і тленне пакуль што не ўключаны ў Еўрапейскую класіфікацыю, хоць у некаторых дзяржавах-членах ЕС ужо ўсталяваны патрабаванні да іх.

Доўгачасовае бесполымевае гарэнне – гэта ўласцівасць, якая азначае, што матэрыял можа працягваць тлець пасля ліквідацыі фактараў пажару. Еўрапейскі гарманізаваны метад выпрабаванняў на доўгачасовае бесполымевае гарэнне знаходзіцца ў распрацоўцы. Гэтая ўласцівасць ўплывае не толькі на цеплаізаляцыю, але, фактычна, на выбар усіх будаўнічых матэрыялаў.

Бесполымевае гарэнне азначае ўзнікненне агню ў матэрыяле ў выніку доўгачасовага ўздзеяння цяпла малой інтэнсіўнасці. Напрыклад, гарэнне са свячэннем можа ўзнікнуць у цеплаізаляцыі столі над утопленым асвятляльным прыборам. У цяперашні час гарманізаваны еўрапейскі метад выпрабаванняў на тленне адсутнічае. 

Таксічныя газы

Як ужо гаварылася, таксічныя газы, якія ўтвараюцца пры гарэнні, маюць смяротнае ўздзеянне на ранняй ступені развіцця пажару, і з гэтай прычыны патрабуюць асаблівай увагі. У цяперашні час адсутнічае адзіная еўрапейская метадалогія выпрабаванняў і ацэнкі таксічнасці будаўнічых матэрыялаў пры пажары. Аднак у гэтай вобласці вядуцца работы.

  • Каменная вата Paroc адносіцца да найвышэйшага ўзроўню патрабаванняў еўрапейскай класіфікацыі матэрыялаў – Еўракласу А1.
  • Каменная вата Paroc выраблена з прыроднага камня, да якога ў працэсе вытворчасці дадаецца толькі невялікая колькасць арганічнага вяжучага рэчыва.
  • Каменная вата Paroc з’яўляецца негаручым матэрыялам.

 

Б) Класіфікацыя канструкцый паводле пажарабяспекі: вогнеўстойлівасць (падзяленне на супрацьпажарныя адсекі).

Калі матэрыялы класіфікуюцца паводле іх рэакцыі на агонь, элементы канструкцыі – дахі, сцены, падлогі, столі і нават сістэмы, у ліку якіх вентыляцыйныя паветраводы і трубаправоды, класіфікуюцца на аснаванні функцыянальных патрабаванняў. Вогнеўстойлівасць правяраецца ў поўнаразмернай печы з выкарыстаннем стандартнай крывой пажару, якая адлюстроўвае храналогію змянення тэмпературы. У гэтым выпадку правяраюцца і класіфікуюцца наступныя ўласцівасці.

  • І = ізаляцыя. Час, які неабходны для павышэння тэмпературы з халоднага боку элемента канструкцыі. Звычайна да 140ºC.
  • Е = цэласнасць. Перыяд, напрацягу якога элемент канструкцыі захоўвае сваю цэласнасць пад уздзеяннем агню ці гарачых газаў пры звычайным пажары.
  • R = апорная здольнасць. Перыяд, напрацягу якога адпаведны элемент канструкцыі можа вытрымліваць нагрузку на стадыі развіцця звычайнага пажару.
  • М = механічнае ўздзеянне. Здольнасць элемента канструкцыі вытрымліваць механічнае ўздзеянне звычайнага пажару.

Вынікі выпрабаванняў атрымліваюцца ў выглядзе адзнакі часу, якая паказвае, колькі хвілін элемент канструкцыі вытрымлівае ўздзеянне агню, пакуль не будзе перавышана гранічнае значэнне па кожнаму крытэрыю. Калі матэрыял адпавядае патрабаванням класа REI 60, гэта азначае, што элемент канструкцыі можа вытрымліваць агонь з пункту гледжання нясучай здольнасці, цэласнасці і ізаляцыі. Ізалюючая здольнасць вызначаецца па тэмпературы з супрацьлеглага боку, калі тэмпература агню не можа падняцца вышэй за 140 градусаў. У пэўных выпадках да класіфікацыі можна дадаць дадатковыя крытэрыі. М азначае ўстойлівасць да ўдарных нагрузак і звычайна патрабуецца для супрацьпажарных перагародак.

Патрабаванні да пажарабяспечнасці будынка ўсталяваны ў будаўнічых нормах Шведскага дзяржаўнага савета па жыллёваму будаўніцтву, будаўніцтву і планіроўцы будынкаў [Boverket].

Каменная вата Paroc з’яўляецца цудоўным выбарам для вогнеўстойлівых канструкцый дзякуючы сваёй высокай тэмпературы плаўлення.

Каменная вата Paroc захоўвае свае ўласцівасці нават пры тэмпературы 1000ºC.

Сэндвіч-панэлі Paroc з’яўляюцца цудоўным выбарам для ўзвядзення ўнутраных сцен. У залежнасці ад абранай таўшчыні і тыпу матэрыялы адносяцца да класаў EI 15 - EI 240. Мы таксама можам вырабіць двухсценныя канструкцыі, якія можна выкарыстоўваць як супрацьпажарныя перагародкі класаў EI-M 60, 90 і 120. 

В) Класіфікацыя будаўнічых сістэм паводле пажарабяспекі

Напрыклад, пракладванне сістэм вентыляцыі і кандыцыянавання мае вялікае значэнне пры праектаванні пажарабяспекі будынка. Каб лакалізаваць пажар у адным супрацьпажарным адсеку, вентыляцыйныя паветраводы і трубаправоды павінны адпавядаць усталяваным патрабаванням да пажарабяспекі. Урэзкі ва ўнутраныя сцены, якія вядуць у другі супрацьпажарны адсек, павінны быць зроблены так, каб прадухіліць распаўсюджванне полымя.

На цеплаізаляцыю, прызначаную для вентыляцыі і кандыцыянавання, распаўсюджваецца адзіны стандарт EN 14303, што азначае, што ўся тэхнічная ізаляцыя павінна мець маркіроўку СЕ.

Існуюць таксама адзіныя стандарты на выпрабаванні вогнеўстойлівасці сістэм будынкаў, напрыклад, вентыляцыйных паветраводаў, трубаправодаў і кабельных каналаў. Існуе шэраг стандартаў ЕС на выпрабаванні, але адзіных стандартаў для ўсіх сістэм няма. Інфармацыю пра нормы і патрабаванні, якія дзейнічаюць у кожнай краіне, можна атрымаць на старонках, якія адносяцца да кожнай асобнай краіны.

  • Ізаляцыя з каменнай ваты з’яўляецца выдатным рашэннем для ўладкавання вогнеахоўнай ізаляцыі паветраводаў, труб і другіх сістэм. 

Г) Класіфікацыя будынкаў паводле пажарабяспекі

У пачатку праектавання будаўніцтва, на ступені планавання, праектыроўшчык павінен вызначыць эксплуатацыйны і будаўніча-тэхнічны клас, да якога павінен адносіцца будынак. Часта альтэрнатыва адсутнічае, але зрэдку можна выбраць з некалькіх класаў.

Больш падрабязную інфармацыю гл. на сайце Boverket's website >>