Кіраванне рызыкамі

Пагрозы ў выпадку пажара


Большасць буйных кампаній апісваюць пажар як адну з магчымых пагроз.

Пагрозы могуць паўставаць у розных выглядах. Напрыклад:

  • Графікі выпуску прадукцыі дакладна да зададзенага тэрміну адчувальныя да любога ўмяшання ў ваш працэс вытворчасці ці ў працэс вытворчасці субпадрадчыкаў.
  • Паламанне камп’ютэраў. Ручное кіраванне часта немагчыма рэалізаваць.
  • Страта будынкаў, машын і матэрыялаў.
  • Страта спецыялізаванага абсталявання, якое ўзводзілася і ўдасканальвалася напрацягу многіх дзесяцігоддзяў.
  • Страта вядучых спецыялістаў і прафесіяналаў. Рызыка таго, што персанал адчувае сябе неабароненым і пойдзе з кампаніі ў выпадку доўгага прастою вытворчасці.
  • Упучшаная выгада.
  • Старта заказчыкаў, страта рэпутацыі і долі на рынку.
  • Непрадугледжаныя і другасныя выдаткі.
  • Празмерныя выдаткі на страхавое пакрыццё.

Адказныя асобы павінны скласці план агляду будынка і забяспечыць яго рэалізацыю. Неабходна забяспечыць магчымасць задавальнення як дзеючых патрабаванняў да пажарабяспекі, так і інтарэсаў уласніка нерухомасці, такіх як нізкія капітальныя выдаткі. На жаль, гэты канфлікт інтарэсаў можа прывесці да зніжэння пажарабяспекі. 

Страхаванне ад пажара для забеспячэння адпаведнага кошту


Страхаванне ад пажара будынкаў, машын і матэрыялаў, а таксама з пункту гледжання ўпушчанай выгады ў выніку прастоя можна выключыць.

Страхаванне ад пажара можа скласці значную частку выдаткаў на эксплуатацыю будынка. Усе страхавыя кампаніі прызнаюць, што негаручыя матэрыялы – такія як пляскатыя дахі і сцены – азначаюць зніжэнне рызыкі, што апраўдвае зніжэнне выдаткаў на страхаванне ў параўнанні з дахамі з гаручых матэрыялаў.

Страхавыя кампаніі самастойна вызначаюць памер страхавых узносаў на аснаванні, сярод іншых фактараў, умоў эксплуатацыі, тыпу і месцазнаходжання будынка, фактараў рызыкі на вытворчасці, рызыкі распаўсюджання пажара ад суседніх будынкаў, сваёй уласнай статыстыкі пакрыцця шкоды і шэрагу фактараў рыначнага характару. Таксама магчыма тэхнічнае зніжэнне страхавых узносаў, калі ўсталявана пажарная сігналізацыя, спрынклеры і сродкі ўнутранага пажаратушэння.