Рэканструкцыя з павышэннем пажарабяспекі

У новай Дырэктыве па забеспячэнню энергаэфектыўнасці будынкаў (EPBD), якая ўступіла ў сілу 9 ліпеня 2012 года, вызначана, што дзяржавы-члены ЕС павінны забяспечыць прывядзенне энергаэфектыўнасці будынкаў, якія належаць капітальнай рэканструкцыі, ці рэканструяванай часткі будынка, у адпаведнасць з патрабаваннямі да энергаэфектыўнасці. (1)

Дзяржаўныя будаўнічыя стандарты, як правіла, распрацоўваюцца для новых будынкаў. Будаўнічыя стандарты патрабуюць, каб адзінымі людзьмі, якія знаходзяцца на будаўнічым аб’екце ў час будаўніцтва, былі будаўнікі, прычым забудоўшчык нясе адказнасць за іх бяспеку. Пры рэканструкцыі жылых будынкаў на будаўнічым аб’екце могуць адначасова знаходзіцца 150 чалавек. Хто нясе адказнасць за гэтых людзей?

У сувязі з павышэннем рызык, звязаных з прысутнасцю вялікай колькасці людзей, праграмы рэканструкцыі павінны знаходзіцца пад строгім кантролем з мэтай забеспячэння факта максімальнага выкарыстання матэрыялаў з высокай вогнеўстойлівасцю і немагчымасці парушэння ўзроўню пажарнай бяспекі пры правядзенні рэканструкцыі потым.

Для забеспячэння пажарнай бяспекі значную ролю адыгрывае выбар будаўнічых матэрыялаў. Сучасныя матэрыялы і метады будаўніцтва могуць спрыяць рэзкаму павышэнню тэмпературы, якое прыводзіць да хуткага распаўсюджання полымя, пры якім утвараецца вялікая колькасць таксічнага дыму. Сёння для таго, каб невялікае ўзгаранне развілася ў вялікі пажар, патрэбна ўсяго 3-5 хвілін у параўнанні з 15 хвілінамі і больш у 1950-я гады. (2)

Гэта прадстаўляе непасрэдную пагрозу здольнасці жыльцоў бяспечна пакінуць будынак, а таксама стварае значна больш праблем для пажарных, калі яны прыязжаюць на места пажара. Маркіроўка СЕ, якая прастаўлена на матэрыялах розных сістэм будынкаў (ЕТА – Еўрапейскі тэхнічны сертыфікат), дазваляе выкарыстоўваць лёгкаўзгаральныя матэрыялы ў частках сістэм (напрыклад, у вонкавых тэрмаізаляцыйных кампазітных сістэмах – ETICS). Выпрабаванне вогнеўстойлівасці ізаляцыйных матэрыялаў гэтых сістэм праводзіцца ў канцавых умовах эксплуатацыі, што ў адносінах вонкавых тэрмаізаляцыйных кампазітных сістэм азначае, што ізаляцыйны слой пакрываецца негаручым тынкам для правядзення выпрабавання вогнеўстойлівасці. Іншымі словамі, пажарабяспека гэтай сістэмы засноўваецца галоўным чынам на слое тынку, які наносяць у самым канцы.

У час рэканструкцыі многія ахоўныя элементы канструкцыі выдаляюцца для спрашчэння доступу ў час будаўніцтва. Будынак таксама пакрываецца спецыяльным  матэрыялам для аховы ад ветру і дажджу ў час рэканструкцыі. Паветраводы, кабелі, злучальнікі і размеркавальныя ўстройствы таксама могуць быць адкрытымі пры правядзенні работ. У прамежках, якія ўзнікаюць паміж аховай ад надвор’я і ізаляцыяй, могуць узнікаць плыні паветра, якія спрыяюць хуткаму распаўсюджанню агню і таксічнага дыму ў іншыя часткі будынка. Гэтыя рызыкі часта недаацэньваюцца альбо ігнаруюцца, што прыводзіць да трагічных наступстваў.

Выкарыстанне матэрыялаў з высокай вогнеўстойлівасцю і прыцягванне высокакваліфікаваных мантажнікаў можа спрыяць зніжэнню рызык.

Рызыкі ўзнікнення буйных пажараў пастаянна растуць. Шэсцьдзесят працэнтаў насельніцтва Еўропы рана ці позна сутыкнуцца з пажарам напрацягу свайго жыцця. У сувязі з гэтым вельмі важна ставіцца да пажарнай бяспекі як да патрабавання вышэйшага прыярытэту, у прыватнасці гэта датычыцца вялікіх будынкаў з высокім узроўнем запоўненасці, дзе людзі падвяргаюцца асаблівай небяспецы.

Спасылка >>
Пажарабяспечная Еўропа

 

  1. (1)    Дырэктыва 2010/31/ EU ад 19 мая 2010 года
  2. (2)    Крыніца – Шведскае агентства па надзвычайным сітуацыям і грамадзянскай абароне