Стандарты і знакі адпаведнасці нормам экалагічнага будаўніцтва

Мы актыўна падтрымліваем намаганні ў накірунку ўстойлівасці штучна створанага чалавекам асяроддзя. Аналіз эксплуатацыйнага цыкла забяспечвае комплексную ацэнку і атрыманне доўгатэрміновых прагнозаў з улікам энергаэфектыўнасці будынка напрацягу тэрміна яго эксплуатацыі, гэта значыць колькасці сэканомленай энергіі. 

Кампанія Paroc падтрымлівае падыход да ацэнкі прыдатнасці для ўстойлівага развіцця на аснове стандартаў CEN і ISO.

Побач са стандартам па рацыянальнай арганізацыі будаўніцтва (CEN TC 350), распрацаваным Тэхнічным камітэтэтам CEN, існуюць таксама стандарты ISO па ацэнцы жыццёвага цыкла і дэклараванню экалагічных характарыстык прадукцыі.

Гл. спасылку>>

European committee of standardisation 
International Organisation for Standardisation

Сістэмы добраахвотнай атэстацыі

Рэйтынгавыя сістэмы атэстацыі будынкаў, інвестараў, паўнамоцных арганізацый і карыстальнікаў дазваляюць ажыццяўляць параўнанне аб’ектаў нерухомай маёмасці з адпаведнымі паказчыкамі уніфікаванай методыкі. Прымяненне рэйтынгавых сістэм забяспечвае празрыстасць паказчыкаў эфектыўнасці аб’ектаў на аснове розных катэгорый паказчыкаў. Пэўныя гранічныя значэнні гэтых паказчыкаў усталёўваюцца як у нацыянальных, так і ў міжнародных нормах і правілах. Увядзенне адпаведных каэфіцыентаў дазваляе адначасова выкарыстоўваць некалькі паказчыкаў для атрымання агульнай рэйтынгавай ацэнкі праекта.

У многіх краінах створаны Саветы па экалагічнаму будаўніцтву для рэгулявання сертыфікацыі праектаў так званых “зялёных” будынкаў. Развіццё дзейнасці нацыянальных саветаў па экалагічнаму будаўніцтву прывяло да заснавання Сусветнага савета па экалагічнаму будаўніцтву у мэтах забеспячэння магчымасці параўнання вынікаў работы і абмену вопытам.

Гл. спасылкі >> 


World Green Building Council

Сістэма PromisE

PromisE – фінская сістэма экалагічнай экспертызы і класіфікацыі новых і існых будынкаў. Сістэма ўключае чатыры галоўныя катэгорыі: здароўе спажыўцоў, выкарыстанне прыродных рэсурсаў, нагрузкі на навакольнае асяроддзе і экалагічныя рызыкі. У наступнай табліцы прадстаўлены класіфікацыйныя катэгорыі і адпаведныя паказчыкі для новых будынкаў.

Узважанае значэнне паказчыка Адміністратыўныя будынкі  Жылыя будынкі 
Здароўе спажыўцоў

25

25

Выкарыстанне прыродных рэсурсаў
30 30 
Нагрузкі на навакольнае асяроддзе  35 35
Экалагічныя рызыкі
10 10

Метад BREEAM

Метад экалагічнай экспертызы (BREEAM), рапрацаваны Брытанскім даследчым цэнтрам па пытаннях будаўніцтва (BRE), дазваляе ажыццяўляць параўнанне характарыстык эфектыўнасці з усталяванымі кантрольнымі паказчыкамі для ацэнкі будаўнічых спецыфікацый будынкаў на этапах іх праектавання, будаўніцтва і эксплуатацыі. Выкарыстаныя крытэрыі прадстаўляюць шырокі дыяпазон катэгорый і крытэрыяў ацэнкі ўплыву розных фактараў (ад энергетычных да экалагічных) на эфектыўнасць праектаў. Яны ахопліваюць розныя аспекты, звязаныя з выкарыстаннем энергіі і вады, станам унутранага асяроддзя арганізма (здароўе і самаадчуванне), забруджваннем навакольнага асяроддзя, транспартнымі пытаннямі, зваротам будаўнічых матэрыялаў, утылізацыяй адходаў, а таксама з працэсамі экалагічнага кантроля і кіравання.

Прымяненне метада BREEAM для ўсебаковай ацэнкі экалагічнай эфектыўнасці будынкаў дазваляе дэвелаперам, праектыроўшчыкам і кіравальнікам будаўнічымі праектамі дэманстраваць заказчыкам, планіроўшчыкам і іншым зацікаўленым асобам узровень экалагічнасці праектуемых будынкаў праз простую сістэму бальнай ацэнкі на аснове навуковых доказаў і вынікаў даследванняў. Гэта аказвае станоўчы эфект на якасць будаўніцтва, праектавання і эксплуатацыі будынкаў, усталёўваючы тэхнічны стандарт, які падтрымліваецца органамі забеспячэння якасці і сертыфікацыі.

Метад BREEAM выкарыстоўваецца ў шырокім дыяпазоне розных фарматаў – ад арыентаваных на канкрэтную краіну схем сертыфікацыі, адаптаваных да мясцовых умоў, да міжнародных схем, прызначаных для сертыфікацыі індывідуальных праектаў у любым рэгіёне свету.

Гл. спасылку >>


BREEAM 

    Сістэма LEED

    Сістэма LEED (што у дакладным перакладзе азначае “Лідэрства ў энергетычным і экалагічным праектаванні”) прадстаўляе сабой рэйтынгавую сістэму, распрацаваную Саветам па экалагічнаму будаўніцтву ЗША для ацэнкі экалагічнай эфектыўнасці будынкаў і стымуляванню рынку да пераходу на экалагічна рацыянальнае праектаванне. Гэтая сістэма прадстаўляе сабой крыдытна-рэйтынгавую сістэму ацэнкі, у якой праектам налічваюцца балы за бяспечнасць для навакольнага асяроддзя аперацый, якія выконваюцца ў працэсе будаўніцтва і эксплуатацыі будынка.

    Для сертыфікацыі будынка патрабуецца не менш за 40 балаў. Для дасягнення так званага “срэбнага” ўзроўню патрэбна 50-59 балаў, для праходжання “залатога” узроўню патрэбна 60-79 балаў, а мяжа праходжання “платынавага” узроўню складае 80-110 балаў. Указаныя атэстацыйныя ўзроўні адпавядаюць колькасці крэдытных  (заліковых) адзінак, назапашаным у пяці катэгорыях экалагічна рацыянальнага праектавання: экалагічная рацыянальнасць выбраных участкаў для будаўніцтва, эфектыўнасць выкарыстання водных рэсурсаў, энергіі і атмасфернага паветра, матэрыялаў і іншых рэсурсаў, а таксама якасць унутранага асяроддзя. Сістэма LEED можа таксама налічваць балы, напрыклад, за інавацыйнасць праекта ці характарыстыкі матэрыялаў.

    Сертыфікацыя з выкарыстаннем сістэмы LEED, якая ўключае працэс увядзення ў эксплуатацыю пабочным падрадчыкам, дае заказчыку і шырокай грамадскасці доказы дасягнення мэтавых экалагічных паказчыкаў і адпаведнасці будынка праектным спецыфікацыям. Сертыфікацыя забяспечвае атрыманне пераваг за кошт павелічэння колькасці заахвочвальных ільгот, якія даюцца  ўрадам, і можа спрыяць стымуляванню зацікаўленасці сродкаў масавай інфармацыі да праекта.

    Гл. спасылку>>

    Green Building Certificate Institute