Уплыў сацыяльных фактараў

Пры аналізе з пункту гледжання ўстойлівага развіцця, наяўнасць праблем відавочна ў адносінах усіх трох фактараў ацэнкі: эканамічных, экалагічных і сацыяльных. У межах сваёй работы ў накірунку ўстойлівага развіцця мы імкнемся забяспечыць задавальненне ўсіх патрабаванняў, звязаных з ажыццяўленнем гэтай ацэнкі.

Патрабаванні па забеспячэнню энергаэфектыўнасці стымулююць нас да рэалізацыі канцэпцый будаўніцтва “актыўных” будынкаў, а таксама канцэпцый, звязаных з прымяненнем эфектыўных канструктыўных рашэнняў і энергазберагальных матэрыялаў, як пры будаўніцтве новых, так і пры пераабсталяванні існых будынкаў. Мы таксама ажыццяўляем мадэрнізацыю сваіх прадпрыемстваў у адпаведнасці з гэтымі патрабаваннямі.

“Рацыянальнае спажыванне” азначае, што эфектыўнае выкарыстанне рэсурсаў будзе заставацца галоўным рухаючым фактарам развіцця нашых прадпрыемстваў. Канцавым вынікам для спажыўцоў нашых вырабаў будзе зніжэнне выдаткаў энергіі на эксплуатацыю, скарачэнне выкідаў у атмасферу і забруджвання воднага асяроддзя і глебы, г.зн. забеспячэнне чыстага і здаровага навакольнага асяроддзя.


Малюнак: тры катэгорыі фактараў, якія вызначаюць магчымасць устойлівага развіцця

Згодна вынікам даследвання, праведзенага незалежнай некамерцыйнай арганізацыяй – Еўрапейскім інстытутам праблем энергаэфектыўнасці будынкаў (BPIE), у межах рэалізацыі праграм пераабсталявання існых будынкаў у Еўропе маецца патэнцыял для стварэння да 1,1 млн рабочых месцаў і эканоміі да 32% агульнай колькасці энергіі, якая спажываецца ў ЕС.

Падрабязней >>

Buildings Performance Institute Europe: Europe's Buildings under the Microscope