Устойлівасць да нагрузак

Адным з галоўных патрабаванняў Рэгламента ЕС “Аб усталяванні гарманізаваных умоў для распаўсюджання на рынку будаўнічай прадукцыі і скасаванні  Дырэктывы 89/106/ЕЕС” (CPR) з’яўляецца забеспячэнне механічнай трываласці і ўстойлівасці канструкцыі будынка (Паясняльны дакумент №1). Вызначэнне механічных характарыстык элементаў канструкцыі будынка ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Еўрапейскімі нормамі праектавання – 1990:2002. Еўракод. “Тэхнічныя ўмовы на праектаванне будаўнічых канструкцый”.

Паняцці механічнай трываласці і ўстойлівасці адносяцца да ўстойлівасці будынка ў цэлым. Нагрузкі, якія разгладаюцца пры праектаванні будынкаў, уключаюць пастаянныя нагрузкі і часовыя нагрузкі, ветравыя нагрузкі, снегавыя нагрузкі і сейсмічныя нагрузкі. Патрабаванні да механічнай трываласці цеплаізаляцыі залежаць ад умоў прымянення. Наяўнасць на вырабе маркіроўкі знакам “СЕ” паказвае на паспяховае праходжанне ім выпрабаванняў для пацверджання механічнай трываласці, неабходнай для канкрэтнага віду прымянення, і на адпаведнасць гэтага выраба еўрапейскім стандартам якасці. Патрабаванні па кожнаму віду стандартных паказчыкаў механічнай трываласці ўказваюцца ў нацыянальных будаўнічых нормах і правілах.

Гл. спасылку >>

http://ec.europa.eu/growth/sectors/construction/product-regulation/

Базальтавая вата Paroc мае выдатныя трываласныя ўласцівасці

Базальтавая вата ўяўляе сабой высокаэфектыўны матэрыял з унікальнай структурай, які забяспечвае добрую ўстойлівасць да механічных уздеянняў. Магчымаць вар’іраваць арыентацыю валокнаў дазваляе вырабляць шырокі асартымент вырабаў з рознымі трываласнымі ўласцівасцямі.

Характэрнай асаблівасцю ізаляцыі з базальтавай ваты Paroc з’яўляецца яе доўгавечнасць

Базальтавая вата прадстаўляе сабой неарганічны матэрыял, які забяспечвае захаванне формы і памераў вырабаў з яго пры любых умовах. Пры гэтым матэрыял захоўвае свае трываласныя ўласцівасці толькі пры нязначным пагаршэнні апорнай здольнасці напрацягу доўгага тэрміну эксплуатацыі.