Даўгавечнасць

У дакуменце “F” кіруючых указанняў па прымяненню Рэгламенту ЕС CPR паняцце даўгавечнасці вызначана наступным чынам: “Даўгавечнасць вырабу – гэта здольнасць вырабу захоўваць пэўныя характарыстыкі напрацягу зададзенага альбо доўгага часу пад уплывам прадказальных фактараў. Пры нармальнай эксплуатацыі вырабу яно павінна забяспечваць магчымасць правядзення належным чынам спланаваных і правільна выкананых работ у адпаведнасці з Агульнымі патрабаваннямі да складу і зместу работ напрацягу эканамічна абаснаванага прамежку часу”.

Такім чынам, для забеспячэння даўгавечнасці вырабу неабходна яго выкарыстанне па прамому прызначэнню і захаванне ўсталяваных умоў яго эксплуатацыі. Ацэнка даўгавечнасці можа датычыцца як вырабу ў цэлым, так і яго эксплуатацыйных характарыстык, бо яны маюць галоўнае значэнне для выканання Агульных патрабаванняў да складу і зместу работ. У любым выпадку ацэнка робіцца на аснове дапушчэння аб магчымасці падтрымання характарыстык вырабу на прымальным узроўні (адносна яго зыходных паказчыкаў) напрацягу ўсяго тэрміну яго эксплуатацыі.

Старэнне

Старэнне матэрыяла – павольнае змяненне яго ўласцівасцяў напрацягу доўгага часу. Высокая вільготнасць і высокая тэмпература могуць уплываць на трываласныя ўласцівасці мінеральнай ваты. Вынік можа праявіцца ў дэградацыі матэрыяла, ацэнка колькасных паказчыкаў якой можа быць зроблена на аснове змянення трываласных уласцівасцяў пад уплывам гэтых неспрыяльных умоў.

Нязменнасць геаметрычных памераў пад уплывам механічнай нагрузкі, тэмпературы і вільготнасці

Нязменнасць геаметрычных памераў азначае здольнасць вырабаў з матэрыяла захоўваць свае першасныя памеры, уключаючы таўшчыню, напрацягу доўгага часу. Выпрабаванні для вызначэння гэтай характарыстыкі праводзяцца згодна стандарту 1604 EN (умовы выпрабавання: 48 гадзін пры 23°C і пры вільготнасці 90%; дапушчальнае змяненне памераў не больш за 1%). 

Нязменнасць геаметрычных памераў мае вялікае значэнне для захавання прыдатнасці ізаляванай канструкцыі да эксплуатацыі напрацягу доўгага часу. Нарматыўнымі дакументамі ўсталёўваюцца патрабаванні альбо да нязменнасці геаметрычных памераў пры пастаяннай тэмпературы (EN 1604), альбо да ўстойлівасці пры цыклічным змяненні тэмпературы і вільготнасці (EN 1603). Для канструкцый, якія працуюць пад нагрузкай, таксама мае значэнне выбар ізаляцыйных вырабаў з добрай здольнасцю захоўваць сваю таўшчыню напрацягу доўгага часу (EN 1606).

Змяненні геаметрычных памераў вырабаў залежаць ад каэфіцыентаў цеплавога пашырэння матэрыялаў. Каэфіцыент цеплавога пашырэння матэрыяла з’яўляецца паказчыкам змяншэння ці павелічэння яго геаметрычных памераў пры ахалоджванні ці награванні. Змяненню памераў пад уплывам тэмпературы падвяргаюцца практычна ўсе матэрыялы ў залежнасці ад іх хімічнага складу.

Базальтавая вата ўяўляе сабой неарганічны матэрыял, які забяспечвае захаванне формы і памераў вырабленных з яго вырабаў пры любых умовах.

Устойлівасць да ўздзеяння шчолачаў і хімрэагентаў

Для выкарыстання ізаляцыйных вырабаў сумесна з іншымі вырабамі ў будаўнічай канструкцыі неабходна правесці адпаведныя выпрабаванні для вызначэння сумеснасці матэрыялаў. Матэрыялы, якія работаюць у непасрэдным кантакце з бетонам, павінны мець устойлівасць да ўздзеяння шчолачаў, а таксама ўсіх хімрэагентаў, якія выкарыстоўваюцца для гідраізаляцыі, праклейвання і г.д.

Устойлівасць да ўздзеяння шчолачаў з’яўляецца выключна важным паказчыкам для ізаляцыйных матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца ў ізаляцыйных канструкцыях з тонкім слоем тынку, які наносяць непасрэдна на паверхню ізаляцыі.

  • Базальтавая вата мае высокую ўстойлівасць да ўздзеяння шчолачаў 

Уздзеянне ультрафіялетавага выпраменьвання ў працэсе мантажу

Падчас будаўніцтва ізаляцыйныя вырабы падвяргаюцца ўздзеянню ультрафіялетавага выпраменьвання. Тыповым прыкладам з’яўляецца прымяненне вонкавых цеплаізаляцыйных кампазітных сістэм (ETICS), калі пасля мантажу ізаляцыі на фасад будынка паверхня ізаляцыі застаецца адкрытай для ультрафіялетавага выпраменьвання. У такіх выпадках важна напрацягу ўсталяванага прамежку часу забяспечыць нанясенне на ізаляцыю слоя тынку. Гэта неабходна для аховы ізаляцыі ад ультрафіялета.

У табліцы ніжэй прадстаўлена інфармацыя па стандартных метадах выпрабаванняў на даўгавечнасць.

Параметр  Стандартны метад выпрабаванняў  Ізаляцыя з мінеральнай ваты Задзіманая цеплаізаляцыя, якая вырабляецца непасрэдна на аб’екце 
Нязменнасць геаметрычных памераў пры пастаяннай тэмпературы
   x  
Нязменнасць геаметрычных памераў пры цыклічным змяненні тэмпературы і вільготнасці
   x  
Здольнасць захоўваць таўшчыню напрацягу доўгага часу
     
Устойлівасць да хімічнага ўздзеяння
   x  x
Ультрафіялетавае выпраменьванне
   x  
Даўгавечнасць многаслаёвых панэляў
EN 14509
DUR 1
DUR 2
 x