Канструкцыйная цеплаізаляцыя

Канструкцыйная цеплаізаляцыя адносіцца да тыпу цеплаізаляцыі, які выконвае ў канструкцыі функцыі напаўняльніка, што  цалкам ці часткова (разам з іншымі матэрыяламі) нясе нагрузку. Акрамя здольнасці вытрымліваць пэўнае сціскаючае напружанне ці намаганне, канструкцыйная цеплаізаляцыя павінна мець адпаведную цвёрдасць на зрушэнне і на разрыў.

Цвёрдыя цеплаізаляцыйныя пліты, панэлі і ламелі


Цвёрдыя цеплаізаляцыйныя прадукты вырабляюцца ў выгладзе пліт і ламеляў. Традыцыйныя вобласці прымянення такіх пліт – пляскатыя дахі, падлогі пад сцяжку, тынкаваныя фасадныя сістэмы, акустычныя столі і сэндвіч-панэлі. Найбольш важнымі механічнымі ўласцівасцямі гэтых канструкцый з’яўляюцца:

  • Трываласць  і модуль пругкасці пры сцісканні (EN 826)
  • Трываласць  і модуль пругкасці пры расцягванні (EN 1607)
  • Трываласць  і модуль пругкасці пры зрушэнні (EN 12090)
  • Сканцэнтраваная нагрузка (EN 12430)
  • Дынамічная цвёрдасць (EN 29052-1)
  • Трываласць на расцягванне пры выгібу
  • Трываласць пры працягванні