Механічныя ўласцівасці

Трываласць матэрыяла азначае яго здольнасць супрацьстаяць дзеючым на яго нагрузкам без разбурэння. Пры аналізе трываласных уласцівасцяў матэрыяла ў якасці дзеючых нагрузак разглядаюцца нагрузкі на расцягванне, сцісканне ці зрушэнне.



Трываласць і модуль пругкасці пры сцісканні


Паказчык трываласці пры сцісканні дае адказ на пытанне, якая нагрузка можа быць прыложана да ізаляцыйнага матэрыяла перш чым пачнецца яго разбурэнне. Паказчык напружання пры сцісканні дае адказ на пытанне, якая нагрузка можа быць прыложана да ізаляцыйнага матэрыяла перш чым яго адносная дэфармацыя дасягне пэўнай велічыні (напрыклад, 10%). Чым вышэй значэнне “CS”, тым большую нагрузку можа несці матэрыял. Звычайна гэта нагрузкі ад уздзеяння ветру, вагі снегу, глебы і іншых матэрыялаў, а таксама нагрузкі, якія ўзнікаюць пры перамяшчэнні ў працэсе ўсталявання (10 кПа = 1000 кг/м2).

Мяжа трываласці пры  сцісканні  (σm) вызначаецца ў момант разбурэння выпрабавальнага ўзору пры ўмове, што напружанне сціскання дасягаецца пры адноснай дэфармацыі ўзору 10%. Вынікі выпрабаванняў прынята прадстаўляць у выглядзе крывых “нагрузка-дэфармацыя”. Гэтыя крывыя паказваюць залежнасць дэфармацыі выпрабавальнага ўзору ад дзеючай нагрузкі. Аналіз такіх крывых дае дадатковую інфармацыю пра паводзіны вырабу.

  • Пры выпрабаванні пліт з базальтавай ваты напружанне сціскання павінна складаць да 100 кПа. 
  • Мяжа трываласці пры сцісканні ламеляў з базальтавай ваты складае каля 400 кПа. 

Модуль пругкасці пры сцісканні з’яўляецца паказчыкам цвёрдасці ізаляцыйнай ваты, які вызначаецца як адносіны паміж значэннямі павышэння напружання і павышэння адноснай дэфармацыі і прадстаўляе сабой адрэзак лінейнага ўчастка крывой “нагрузка-дэфармацыя”.

Цвёрдасць і модуль пругкасці пры расцягванні

Трываласць пры расцягванні з’яўляецца паказчыкам намагання, неабходнага для расцягвання выпрабавальнага ўзору да яго разбурэння. Трываласць пры расцягванні матэрыяла прадстаўляе сабой максімальную расцягваючую нагрузку, якой можа быць падвергнуты ўзор перад разбурэннем. Вымярэнне трываласці пры расцягванні ажыццяўляецца ў працэсе выпрабаванняў згодна стандарту EN 1607, вынікі якіх прадстаўляюцца ў выглядзе крывых “нагрузка-дэфармацыя”. Гэтыя крывыя паказваюць залежнасць дэфармацыі выпрабавальнага ўзору ад дзеючай нагрузкі. Аналіз такой крывой дае дадатковую інфармацыю пра паводзіны вырабу.



Модуль пругкасці пры расцягванні з’яўляецца паказчыкам цвёрдасці ізаляцыйнай ваты, які вызначаецца як адносіны паміж значэннямі павышэння напружання і павышэння адноснай дэфармацыі і прадстаўляе сабой адрэзак лінейнага ўчастка крывой “нагрузка-дэфармацыя”.

Трываласць і модуль пругкасці пры зрушэнні

Здольнасць матэрыяла супрацьстаяць дэфармацыі пры дзеянні “коўзкіх” намаганняў называюць трываласцю пры зрушэнні. Гэты паказчык дае адказ на пытанне, якое намаганне неабходна для раздзялення матэрыяла на часткі са змяшчэннем па паверхні раздзелу. Выпрабаванні на зрушэнне праводзяцца згодна EN 12090, а для прадстаўлення вынікаў выкарыстоўваецца адзінка  “кілапаскаль” (напрыклад, 30, 50 альбо 75 кПа). Добрая трываласць канструктыўнага ізаляцыйнага матэрыяла пры зрушэнні неабходна, напрыклад, каб вытрымаць вагу тынку ці нагрузак пры выкарыстанні ў многаслаёвых панэлях.

Мяжа трываласці і модуль пругкасці пры зрушэнні многаслаёвых панэляў вызначаюцца згодна стандарту на выпрацоўку вырабаў EN 14509.

  • Мяжа трываласці пры зрушэнні ламеляў з базальтавай ваты складае каля 300 кПа.

Сканцэнтраваная  нагрузка

Гэты паказчык служыць для абазначэння велічыні сканцэнтраванай нагрузкі, якая павінна быць прыложана да ўчастка ізаляцыі Ø79,8 мм для яе сціскання па таўшчыні на 5 мм. Гэтае выпрабаванне праводзіцца згодна стандарту EN 12430 (10 Н = 1 кг).

Чым вышэй значэнне “PL”, тым большую сканцэнтраваную нагрузку здольна вытрымаць ізаляцыя. Такія нагрузкі могуць узнікаць у выніку хаджэння, кантакту з каркаснымі стойкамі ці іншымі матэрыяламі ў працэсе мантажу.

  • Пры выкарыстанні ў дахавых канструкцыях базальтавая вата можа несці сканцэнтраваную нагрузку 200-700 Н.

Дынамічная цвёрдасць

Для атрымання неабходнай дынамічнай цвёрдасці матэрыял павінен адначасова мець пэўныя паказчыкі мяккасці і цвёрдасці. Адзінка вымярэння МН/м3 паказвае велічыню намагання, якое павінна быць прыложана да матэрыяла для яго праціскання ўніз на адзін метр. Чым ніжэйшая велічыня “SD”, тым вышэйшая гукапаглынальная здольнасць слоя ізаляцыі.

Dynamic stiffness


Гэтая ўласцівасць матэрыялаў неабходна для гашэння вібрацый, напрыклад, у плаваючай падлозе. 
  • Мінеральная вата мае дынамічную цвёрдасць у межах 5–50 МН/м3.

Мяжа трываласці пры выгібу

Працэдура вызначэння трываласці пры выгібу прадстаўляе сабой выпрабаванне на бяспеку, вынікі якога павінны сцвердзіць здольнасць вырабаў несці нагрузку іх уласнай вагі. Прымяняльна да вырабаў з базальтавай ваты выпрабаванні для вызначэння выгібанай трываласці патрабуюцца толькі на краявых участках гукапаглынальных пліт, прызначаных для ўсталявання ў гарызантальным стане. Пліта павінна быць дастаткова цвёрдай, каб не выгібацца і не выпадаць з падвеснай сістэмы.

Вызначэнні трываласці пры выгібу могуць таксама ажыццяўляцца пад нагрузкай. Гэта азначае магчымасць вызначэння гэтага паказчыка пры наяўнасці шэрагу лёгкіх аб’ектаў, такіх як пражэктары, спрынклеры ці дэтэктары дыму, якія могуць быць сманціраваны непасрэдна на пліце ці на асобным кранштэйне з мацаваннем да апорнай канструкцыі.

Трываласць пры працягванні

У некаторых выпадках, калі механічныя крапежныя элементы праходзяць слой ізаляцыі, мэтазгодна правесці выпрабаванне на трываласць пры працягванні для вызначэння велічыні намагання, неабходнага для працягвання ізаляцыйнай пліты праз крапежныя элементы. Звычайна гэтаму выпрабаванню падвяргаюцца вырабы для тынкаваных фасадаў.