Энергаэфектыўнасць

Energy efficiency

 

Паскарэнне змянення клімату і рост цэн на энерганосьбіты азначае, што павышэнне энергаэфектыўнасці будынкаў набывае ўсё большую актуальнасць.

Пры гэтым існуе вялікі патэнцыял павышэння энергаэфектыўнасці будынкаў. Напрыклад, пры належнай цеплаізаляцыі  тыпавога жылога дома для падтрымання ў ім нармальных умоў дастаткова толькі 20% энергіі, неабходнай для яго ацяплення.

Цеплаізаляцыя, дзякуючы якой можна дасягнуць не менш чым 75% агульнага патэнцыяльна магчымага зніжэння энергазатрат пры эксплуатацыі будынкаў (што адпавядае аб’ёму выкідаў вуглякіслага газу (СО2) парадку 460 млн тон у год) з’яўляецца важнейшым фактарам забеспячэння энергаэфектыўнасці будынка.

Па ступені энергаэфектыўнасці будынкі падзяляюцца на чатыры катэгорыі, а менавіта: будынкі з нізкім энергаспажываннем, “пасіўныя” будынкі і будынкі з “нулявым” і “станоўчым” энергетычным балансам. З улікам усяго эксплуатацыйнага цыклу будынкаў аптымальным рашэннем часта з’яўляецца выбар праектаў “пасіўных” будынкаў.

Загараджальныя канструкцыі энергаэфектыўнага будынка маюць большую таўшчыню і з’яўляюцца больш кампактнымі ў параўнанні з аналагічнымі канструкцыямі звычайных будынкаў. Акрамя цеплаізаляцыі, энергаэфектыўнасць будынкаў залежыць ад некалькіх параметраў, такіх як агульная плошча вокнаў, колькасць атрыманай энергіі сонечнага свету  і тып усталяванай сістэмы вентыляцыі. 

Крыніца інфармацыі: CEPS, EURIMA, VTT

Прапанаванае кампаніяй Paroc рашэнне па будаўніцтву “энергаэфектыўнага дома” (Energywise house) – выгаднае ўкладанне вашых сродкаў.


  • Згодна дадзеным Тэхнічнага навукова-даследчага цэнтра Фінляндыі  (VTT), павелічэнне кошту мантажных работ пры будаўніцтве энергаэфектыўнага будынка складае ўсяго 0-5% у параўнанні з аналагічным тыповым будынкам.
  • Прадажная цана энергаэфектыўнага дома прыкладна на 10-30% вышэй за цану тыповага дома. Набыццё энергаэфектыўнага дома тыпу “Energywise” дазваляе сэканоміць ад 30 да 50 тысяч еўра напрацягу 25 гадоў (згодна ацэнцы цэнтра “VTT”).
  • Прымяненне цеплаізаляцыі з базальтавай ваты прадстаўляе сабой просты і эканамічна эфектыўны спосаб эканоміі энергіі і аховы навакольнага асяроддзя. Гэта таксама прыводзіць да скарачэння выдаткаў на ацяпленне, спрыяе падтрыманню свежага і здаровага паветра ў памяшканні і павышае ўзровень гукаізаляцыі будынка.


Базальтавая вата прадстаўляе сабой высокаэфектыўную цеплаізаляцыю.

  • Базальтавая вата на 95-98% складаецца з паветра, якое, як вядома, мае выключна нізкую цеплаправоднасць.

Адметнымі ўласцівасцямі базальтавай ваты з’яўляюцца выдатная вільгацеўстойлівасць і парапранікальнасць.

  • Базальтавая вата Paroc мае добрую воданепрымальную здольнасць. Яна не паглынае ваду, а яе прымяненне выклікае парушэнне капілярнага току. Пры наяўнасці дастатковага ціску вада можа пранікаць у пліты. Дзякуючы парапранікальнай структуры пліт з базальтавай ваты забяспечваецца іх хуткае высыханне.
  • Водапаглынанне пры кораткатэрміновым кантакце матэрыяла з вадой: WS, (Wp) <1 кг/м² (EN 1609)
  • Водапаглынанне пры доўгатэрміновым кантакце матэрыяла з вадой (частковае пагружэнне): WL (P), (Wlp) <3 кг/м² (EN 12087)


  • Базальтавая вата Paroc мае высокую парапранікальнасць. Унутры ізаляцыі кандэнсацыя практычна адсутнічае.


 water resistance fire steam