Ацэнка энергаэфектыўнасці

Дырэктыва па энергаэфектыўнасці будынкаў (EPBD)

У мэтах рэалізацыі комплекснага падыходу да ацэнкі энергаэфектыўнасці будынкаў Дырэктыва EPBD усталёўвае наступныя чатыры асноўных патрабаванняі да энергаэфектыўнасці будынкаў:
  • Мінімальныя нормы энергаэфектыўнасці новых і буйных існых  будынкаў, якія належаць капітальнаму рамонту;
  • Сістэмы сертыфікацыі энергаэфектыўнасці новых і існых будынкаў;
  • Адкрытасць і даступнасць інфармацыі па згаданай сертыфікацыі і іншым, звязаным з ёй пытанням у частцы, якая датычыцца грамадскіх будынкаў.
Згодна згаданай дырэктыве, на момант пабудавання, продажу ці сдачы будынка ў арэнду павінны быць у наяўнасці адпаведныя сертыфікаты, якія сцвярджаюць яго энергаэфектыўнасць. У новай рэдакцыі дырэктывы ад 2010 года, якая пашырыла вобласць яе дзеяння, патрабуецца забеспячэнне адпаведнасці пэўным крытэрыям энергаэфектыўнасці ўсіх існых будынкаў, якія належаць капітальнаму рамонту, тады як у першапачатковай рэдакцыі дырэктывы гэтае патрабаванне абмяжоўвалася будынкамі плошчай больш за 1 000 м2.

Гэта таксама прадугледжвае, што сертыфікацыя павінна праводзіцца на аснове аналіза эксплуатацыйнага цыклу.  Згодна новай рэдакцыі дырэктывы, дзяржаўны сектар павінен служыць прыкладам іншым галінам у адносінах інвестыцый у эфектыўнасць выкарыстання энергіі ў будынках.

Дырэктывай усталявана:

“Да 2018 года ўсе новыя грамадскія будынкі павінны мець паказчыкі спажывання энергіі, блізкія да нулявога ўзроўню, а ўсе існыя грамадскія будынкі плошчай больш за 500 м2 павінны прайсці адпаведную сертыфікацыю. Пачынаючы з 2015 года дзеянне гэтага палажэння будзе распаўсюджвацца на ўсе грамадскія будынкі плошчай больш за 250 м2. Да 2020 года ўсе новыя будынкі ў краінах-членах ЕС павінны мець паказчыкі спажывання энергіі, блізкія да нулявога ўзроўню.”

Як першапачатковая, так і новая рэдакцыя дырэктывы мэтанакіраваны на пераадоленне шэрагу рынкавых бар’ераў і праблем, звязаных з забеспячэннем энергаэфектыўнасці шляхам адкрыцця доступу да адпаведнай інфармацыі асобам, якія прымаюць рашэнні, а таксама на стварэнне неабходных стымулаў для павышэння энергаэфектыўнасці як новых, так і існых будынкаў. Неабходнасць сертыфікацыі падтрымліваецца на заканадаўчым узроўні, бо яна дазваляе дасягнуць больш высокай ступені адпаведнасці новых будынкаў усталяваным будаўнічым нормам і правілам. У прыватнасці, у новай рэдакцыі адзначана, што павышэнне энергаэфектыўнасці будынкаў дазваляе палепшыць умовы жыцця і сэканоміць грошы. Згодна ацэнцы, чаканым дадатковым эфектам у выніку рэалізацыі патрабаванняў новай рэдакцыі можа стаць скарачэнне на 5-6% выкідаў СО2 у краінах ЕС да 2020 года дзякуючы зніжэнню спажывання энергіі.

Сертыфікат энергаэфектыўнасці

У адпаведнасці з патрабаваннямі Дырэктывы па энергаэфектыўнасці будынкаў (EPBD) наяўнасць сертыфіката энергаэфектыўнасці (EPC) з указаннем узроўня энергаспажывання будынка абавязковае для ўсіх будынкаў на момант продажу ці сдачы ў арэнду. Чым меншую колькасць энергіі спажывае будынак, тым вышэйшая статусная катэгорыя маркіроўкі яго энергаэфектыўнасці.

Палажэнне аб абавязковасці маркіроўкі энергаэфектыўнасці будынкаў было прынята ў студзені 2008 года.

Energy performance certificate

Галоўная мэта маркіроўкі энергаэфектыўнасці заключаецца ў зніжэнні энергаспажывання будынкаў і зніжэнні негатыўнага ўплыву на навакольнае асяроддзе. Тым не менш існуюць і іншыя станоўчыя эфекты. Сертыфікат выконвае функцыю спецыфікацыі тэхнічных патрабаванняў да будынка. Наяўнасць сертыфіката дазваляе ўласнікам, пакупнікам ці будучым арэндатарам будынка ацаніць яго энергаэфектыўнасць і чаканыя эксплуатацыйныя выдаткі. Сертыфікат таксама дазваляе вызначыць мерапрыемствы, правядзенне якіх неабходна для павышэння энергаэфектыўнасці і спажывецкай каштоўнасці будынка.

Сертыфікатам усталёўваецца клас энергаэфектыўнасці будынка паводле шкалы ад “А” да “G”. Будынкі класа А маюць нізкае, а класа G – высокае энергаспажыванне. Гэтая класіфікацыя выкарыстоўваецца ўжо дастаткова доўга, напрыклад, у сфере бытавой халадзільнай тэхнікі.

Эфектыўнасць выкарыстання энергіі ў будынках, якія складаюцца больш чым з шасці квартэр, вызначаецца зыходзячы з фактычных дадзеных аб спажыванні энергіі. У новых індывідуальных дамах на адну сям’ю эфектыўнасць выкарыстання энергіі разлічваецца на аснове норм энергаспажывання.

Для існых індывідуальных дамоў і дамоў, якія маюць менш чым шэсць кватэр, наяўнасць сертыфіката энергаэфектыўнасці з’яўляецца дадатковай умовай, якая прымяняецца па прадугледжанню бакоў.

Пры будаўніцтве новых індывідуальных дамоў на адну сям’ю атрыманне сертыфіката энергаэфектыўнасці з’яўляецца часткай працэдуры атрымання дазволу на пачатак будаўнічых работ. Сертыфікат энергаэфектыўнасці патрэбны пры ўвядзенні ў эксплуатацыю, продажы ці здачы будынка ў арэнду.

Сертыфікат энергаэфектыўнасці сапраўдны напрацягу ад чатырох да дзесяці гадоў, у залежнасці ад тыпу будынка.

Матэрыялы па дырэктыве EDPB гл. па спасылцы »
http://www.epbd-ca.eu/

Матэрыялы па дырэктыве ESD гл. па спасылцы »
http://eur-lex.europa.eu/LexUriServ/LexUriServ.do?uri=OJ:L:2006:114:0064:0085:EN:PDF