Змяненне клімату

Змяненне клімату з’яўляецца адной з важнейшых праблем 21 стагоддзя. Павелічэнне аб’ёмаў выкідаў парніковых газаў, такіх як СО2, выклікае павышэнне тэмпературы, што можа прывесці да змянення навакольнага асяроддзя.

Millions at risk: defining critical climate change threats and targets [Parry, M., Arnell, N., Mcmichael, T., Nichills, R., Martens, P., Kovats, S., Livermore, M., Rosenzweig, C., Iglesias, A And Fischer, G., 2001]

Для ўтрымання прыросту тэмпературы ў межах ніжэй за 2°C: 


  • Пасля дасягнення максімальнага ўзроўню глабальных выкідаў парніковых газаў (GHG) у бліжэйшыя 10-15 гадоў павінна пачацца іх зніжэнне.
  • Да 2050 года павінна адбыцца зніжэнне глабальных выкідаў GHG да ўзроўню прыблізна на 50-55% ніжэй за ўзровень 1990 года.


Дзяржавамі-членамі ЕС узгоднены так званы “Праект 20/20/20”, у адпаведнасці з якім да 2020 года плануецца дасягненне 20% скарачэння выкідаў (GHG), 20% павышэння энергаэфектыўнасці і 20% павелічэння вытворчасці энергіі з крыніц, якія аднаўляюцца. 

У цяперашні час у стадыі рэалізацыі знаходзіцца цэлы шэраг розных агульнаеўрапейскіх і нацыянальных праграм, нацэленых на рашэнне гэтай праблемы. Гэтыя праграммы ахопліваюць шырокі спектр мерапрыемстваў ад замены крыніц энергіі, здабытай з выкапнёвага паліва, на крыніцы, якія аднаўляюцца, напрыклад, з выкарыстаннем салнечнай энергіі, да палітыкі, нацэленай на зніжэнне ўзроўню выкарыстання энергіі. 

У прыватнасці, значны патэнцыял зніжэння выкідаў СО2 звязаны з эксплуатацыяй будынкаў.
  • Будынкі спажываюць 40% усей вырабляемай энергыі
  • Каля 75% усёй спажыванай у будынках энергіі выкарыстоўваецца для ацяплення памяшканняў.
Павышэнне эфектыўнасці выкарыстання энергіі ў будынках магло б забяспечыць зніжэнне выкідаў двувокісу вугляроду ў атмасферу на 460 млн тон у год. Паводле свайго эфекту гэтае зніжэнне выкідаў раўназначна наступным паказчыкам:
  • Вывядзенне шасці мільёнаў аўтамабіляў з эксплуатацыі на перыяд агульнай працягласцю ў чатырнаццаць гадоў.
  • Засаджванне лесам плошчы, у тры разы большай за тэрыторыю Францыі.

Па выніках параўнальнага аналізу альтэрнатыўных тэхналогій для вырашэння праблем, звязаных са змяненнем клімату, Цэнтр даследванняў у вобласці Еўрапейскай палітыкі (CEPS) прыйшоў да высновы, што прымяненне энергазберагальнай ізаляцыі ў новых будынках прадстаўляе сабой аптымальнае рашэнне для супрацьстаяння выклікам у сувязі са змяненнем клімату, што таксама спрыяе ўзмацненню канкурэнтнасці ў Еўропе і стварэнню новых рабочых месцаў. Акрамя таго, дасягненне гэтых вынікаў магчыма шляхам прымянення існых будаўнічых тэхналогій.

Справаздача Цэнтра CEPS таксама паказвае, што павышэнне эфектыўнасці выкарыстання энергіі ў будынках можа быць забяспечана ўжо сёння праз укараненне існых ноў-хаў без выкарыстання новых рэсурсаў. Такі падыход таксама з’яўляецца эканамічна эфектыўным і не выклікае значных невядомых рызык.

Дырэктыва па энергаэфектыўнасці будынкаў заклікае ўсе дзяржавы-члены ЕС перайсці да новай практыкі сертыфікацыі энергаэфектыўнасці будынкаў.

Прынцыпы Кіёцкай піраміды:

 

 


Прымяненне “энергетычна пасіўных” канструкцый будынкаў забяспечвае зніжэнне энергетычных патрэб да мінімуму ў адпаведнасці з ўсталяванай іерархіяй прыярытэтаў.

1. Скарачэнне цеплавых страт

  • Дататковая ізаляцыя
  • Паляпшэнне паветранепранікальнасці
  • Эфектыўная вентыляцыя з рэгенерацыяй цяпла


2. Эканамічна эфектыўнае выкарыстанне электраэнергіі

  • Выкарыстанне энергаэфектыўных электрычных прыбораў і асвятляльнага абсталявання.
  • Прадухіленне выкарыстання без неабходнасці электрычных прыбораў і асвятляльнага абсталявання.

3. Выкарыстанне салнечнай энергіі

  • Прасторавае размяшчэнне будынкаў
  • Выкарыстанне калектараў

4. Рэгуляванне спажывання энергіі

  • Адпаведнае выакрыстанне і кантроль

5. Выбар крыніцы энергіі

  • Цеплавы насос
  • Біяпаліва
  • Цэнтралізаванае цеплазабеспячэнне
  • Электрычнасць ці газ

Кіётскі пратакол гл. па спасылцы:

http://europa.eu/legislation_summaries/environment/tackling_climate_change/l28060_en.htm