Праектаванне будынкаў

Забяспечваючы свабоду выбару як канструкцыі, так і будаўнічых матэрыялаў, канцэпцыя “энергетычна пасіўных” будынкаў адкрывае новыя магчымасці для праектыроўшчыка. Нягледзячы на відавочныя перавагі з пункту гледжання эканоміі энергіі, якія ўзнікаюць дзякуючы арыентацыі фасадаў будынкаў на поўдзень, практыка сцвярджае таксама працаздольнасць гэтай канцэпцыі пры будаўніцтве дамоў, якія звернуты фасадам на поўнач. Колькасць энергіі, неабходнай для ацяплення будынка, залежыць ад геаметрычнай формы будынка. Так, найбольш энергаэфектыўнымі  з’яўляюцца будынкі ў форме простага куба ці паралеліпіпеда.  

Улік магчымасці перагравання памяшканняў пры праектаванні

Зніжэнне энергаспажывання на ацяпленне шляхам выкарыстання пасіўнай сонечнай энергіі залежыць ад арыентацыі будынка і вокнаў. Патрэба ў энергіі для ахалоджвання можа прывесці да ўзнікнення праблем у пачатку вясновага перыяду. Вялікія, арыентаваныя на поўдзень, вокны будынка могуць з’яўляцца адным з элементаў, якія забяспечваюць камфортныя ўмовы пражывання, аднак наяўнасць такіх вокнаў патрабуе адпаведных рашэнняў па рэгуляванню тэмпературы ў памяшканнях і прадухіленню іх празмернага награвання.

Эфектыўнымі сродкамі процідзеяння празмернаму награванню сонечным святлом у летні перыяд з’яўляюцца балконы, карнізы, навесы і розныя казыркі на сонечным баку дома.

Абалонка будынка: разлік цеплавых характарыстык пры праектаванні

Пры праектаванні будынка з “нулявым” і “станоўчым” энергетычным балансам неабходна ўлічваць узаемны ўплыў наступных канструктыўных і эксплуатацыйных фактараў:

  • Абалонка будынка (цепла-, паветра- і вільгаценепранікальнасць);
  • Механічныя сістэмы (ацяпленне, вентыляцыя і кандыцыянаванне паветра);
  • Дзеянні жыльцоў.

Envelope designing thermal


Разуменне ўзаемазалежнасцяў паміж гэтымі фактарамі мае крытычнае значэнне для паспяховай рэалізацыі праекта. Так, напрыклад, павышэнне ўзроўню цеплаізаляцыі патрабуе прымянення больш магутнай сістэмы ацяплення, а павышэнне паветранепранікальнасці патрабуе арганізацыі прымусовай вентыляцыі ў будынку.

Пры разліку цеплавых характарыстык вонкавых канструкцый будынка неабходна ўлічыць тры галоўных фактара:

  1. Каэфіцыент цеплаправоднасці, уключаючы вокны і дзверы
  2. Паветрапранікальнасць праз канструкцыі
  3. Ветравая ахова для прадухілення пранікнення халоднага паветра