Домаўладальнікі

Уплыў жыльцоў на агульную энергаэфектыўнасць будынка

Важна разумець, што энергаэфектыўнасць будынка і нізкае спажыванне энергіі – розныя рэчы. Нават ў “пасіўным” будынку карыстальнік можа свядома ці несвядома спажываць празмерную колькасць энергіі. З гэтай прычыны важную ролю ў забеспячэнні энергаэфектыўнасці будынка адыгрываюць  сістэмы рэгулявання і карыстальніцкі інтэрфейс кіравання імі. Наяўнасць на кухонным лічыльніку чырвонага індыкатара, які загараецца пры кожным перавышэнні ўсталяванага ўзроўню тэмпературы ў памяшканні ці гранічна дапушчальнага ўзроўню спажывання энергіі, спрашчае працэдуру ўнясення карыстальнікам неабходных змяненняў у  настройкі кіравання.

Другім бокам праблемы з’яўляецца энергетычная дастатковасць. Калі памер будынка перавышае памер, неабходны для задавальнення патрэб карыстальнікаў, гэта азначае, што энергія расходуецца нерацыянальна незалежна ад узроўню энергаэфектыўнасці будынка. Існуе многа спосабаў забеспячэння эканоміі энергіі пры будаўніцтве прыватнага дома. Захаванне прадстаўленых ніжэй рэкамендацый можа дапамагчы значна скараціць спажыванне энергіі.

Пры выбары санітарна-тэхнічнага абсталявання варта ўлічваць недапушчальнасць празмернага расходу вады. 

  • Усталюйце душ замест ванны.
  • Выкарыстоўвайце водазберагальныя насадкі для душа і кранаў.
  • Выкарыстоўвайце воданагравальны кацёл.
  • Пры ўсталяванні каменнага каміна варта таксама прадугледзець магчымасць выкарыстання яго цяпла для кухонных патрэб. Гэта дазволіць выкарыстоўваць адну і тую ж энергію як для ацяплення, так і для прыгатавання ежы.
  • Сцены сауны і туалета неабходна будаваць з цэглы. Захаванне цаглянымі сценамі цяпла сауны будзе спрыяць змяншэнню спажывання цяпла з сістэмы цэнтральнага ацяплення.
  • Цэгла таксама мае лепшыя ўласцівасці ў адносінах з вільгаццю.
  • Забяспечце добрую якасць ізаляцыі труб і паветраных каналаў.
  • Тэмпература ў жылых памяшканнях павінна падтрымлівацца ў дыяпазоне 20-21°C, а ў спальных пакоях – у дыяпазоне 18-20°C. Змяненне тэмпературы на адзін градус адпавядае змяненню велічыні спажывання энергіі прыблізна на 5%.
  • Памяняйце звычайныя электрычныя лямпы на энергазберагальныя.
  • Набываючы прыборы  для хатняга выкарыстання, аддавайце перавагу энергазберагальным мадэлям.
  • Паклапаціцеся пра забеспячэнне шчыльнага закрыцця і адсутнасць працякання ўсіх водаразборных кранаў.
  • Прымяненне дадатковай ізаляцыі памяшкання гары часта з’яўляецца эканамічна эфектыўным спосабам эканоміі энергіі.
  • Усталюйце дадатковую ізаляцыю вакол вокнаў і дзвярэй.
  • Рэгулярна правадзіце ачышчэнне воданагравальнага катла, каб пазбегнуць фарміравання ізалюючага слоя накіпу. Абсталяванне катла дадатковай ізаляцыяй з’яўляецца абавязковай умовай.
  • Для атрымання найлепшых рабочых характарыстык цеплаабменніка варта рэгулярна праводзіць аго ачышчэнне.

Забеспячэнне шчыльнасці злучэнняў канструктыўных элементаў і добрай ізаляцыі дома дазваляе прадухіліць з’яўленне скразнякоў.

Неабходнага ўзроўню вентыляцыі можна дасягнуць пры выкарыстанні сістэмы неперарыўнага дзеяння, уключаючы функцыю рэгенерацыі цяпла. У кожным памяшканні павінен размяшчацца ўваход прытокавага паветра, якое павінна паступаць з адкрытых пляцовак, размешчаных удалечыні ад крыніц пахаў. У сістэмах кандыцыянавання паветра з функцыяй рэгенерацыі цяпла выкарыстоўваецца прытокавае паветра, якое паступае з адкрытых пляцовак і падвяргаецца награванню, дзякуючы чаму нават узімку яно застаецца прыемна цёплым.

У ідэальным выпадку вільготнасць паветра ўнутры памяшкання павінна складаць каля 40%. Вентыляцыя дазваляе выдаліць празмерную вільготнасць паветра ў памяшканні. Забеспячэнне максімальна магчымай паранепранікальнасці ўнутраных паверхняў будынка перашкаджае аккумуліраванню вільгаці ўнутры канструкцый і зніжае патрэбу ў кандыцыянаванні паветра. Узімку пры высокай ступені сухасці наружнага паветра з вялікай верагоднасцю можа адбыцца паніжэнне вільготнасці паветра ўнутры памяшкання ніжэй за 40%.