Энергаэфектыўныя рашэнні па рэнавацыі будынкаў

Адначасова з выкананнем рамонту мэтазгодна правесці неабходныя мерапрыемствы па павышэнню эфектыўнасці выкарыстання энергіі (пераўладкаванне даху, вонкавых сцен, падлогі і фундамента).  Сродкі, укладзеныя ў павышэнне энергаэфектыўнасці – адзіны від выдаткаў на рамонт, якія акупяцца з працэнтамі.

Пры праектаванні новага ці пераўладкаванні існага будынка мэтазгодна добра прадумаць і правесці неабходныя мерапрыемствы па яго падрыхтоўцы для забеспячэння новым патрабаванням да энергаэфектыўнасці, прыняцця якіх можна чакаць у бліжэйшы час. З нагоды таго, што кожны будынак мае свае спецыфічныя асаблівасці, кожны праект па пераўладкаванню ў мэтах павышэння энергаэфектыўнасці павінен быць рупліва спланаваны ў адпаведнасці з канкрэтнымі характарыстыкамі будынка.

Значны патэнцыял

З пункту гледжання эканоміі энергіі пераўладкаванне існых аб’ектаў жыллёвага фонду, безумоўна, нясе ў сабе вялізны патэнцыял для будаўнічай галіны. У той жа час з тэхнічнага пункту гледжання – найбольш адказная задача. Давядзенне энергаэфектыўнасці існага будынка да ўзроўня “пасіўнага” “звычайным” спосабам не прадстаўляецца магчымым. У большасці выпадкаў гэта было б эканамічна немэтазгодна.

Паэлементны падыход

Замест адначасовага пераўладкавання існага будынка рэкамендуецца выкананне так званага “энергетычна аптымізаванага” пераўладкаваня. Эканамічныя аспекты працэсу пераўладкавання будынка можна аптымізаваць, калі разглядаць гэты працэс як паслядоўнасць “элементарна-арыентаваных” праектаў, якія ажыццяўляюцца напрацягу ўсяго тэрміну эксплуатацыі будынка. Кожны элемент будынка, напрыклад, фасад, вокны, дах ці сістэма АВКП, пасля заканчэння тэрміну службы належыць мадэрнізацыі ці замене ў пэўны аптымальны момант. Пры выкананні мадэрнізацыі кожнага элемента выкарыстоўваецца найлепшая тэхналогія для давядзення энергаэфектыўнасці да ўзроўню “пасіўнага” будынка.

Энергаэфектыўнасць будынка – гэта нешта большае, чым проста сума адпаведных элементаў. З-за наяўнасці ўзаемасувязяў паміж элементамі і іх уплыву адзін на аднаго пры аналізе энергаэфектыўнасці неабходна разглядаць увесь будынак у цэлым. Возьмем наступны прыклад: старыя вокны з вентыляцыйнымі адтулінамі ў раме замяняюцца сучаснымі, высокаэнергаэфектыўнымі вокнамі, якія не маюць ніякіх адтулін, каб запускаць паветра.

Прыточнае паветра трапляе ўнутр праз устаноўку рэгенерацыі цяпла, і, адпаведна, узнікае патрэба ў мадэрнізацыі сістэмы АВКП. Гэта паказвае, што змена аднаго элемента можа аказваць уплыў на другі элемент. Такім чынам, каб пазбегнуць памылак, неабходна рупліва прадумваць плануемыя мерапрыемствы.

У выніку рэалізацыі некалькіх “элементна-арыентаваных” схем пераўладкавання будынка напрацягу шэрагу гадоў энергаэфектыўнасць існага будынка даводзіцца эканамічна мэтазгодным спосабам да ўзроўню “пасіўнага” будынка. Побач з гэтым дасягаецца павелічэнне тэрміну эксплуатацыі будынка рацыянальным спосабам.

Крыніца: Пекка Хайконен (Pekka Haikonen), дырэктар па развіццю кампаніі Paroc, 11 сакавіка 2008 года.