Пра кампанію Paroc

About ParocParoc Group з’яўляецца міжнародным вытворцай каменнай ваты. Наш галоўны офіс знаходзіцца ў Фінляндыі, мы таксама маем вытворчыя магутнасці ў чатырох краінах і прадстаўніцтвы ў 14 краінах.

Вытворчыя ноў-хаў распрацоўваюцца ў кампаніі Paroc з 1930-х гадоў. Сёння мы з’яўляемся вядучым пастаўшчыком ізаляцыі ў Фінляндыі, Швецыі і краінах Балтыі.

Наша прадукцыя пад брэндам Paroc у маментальна пазнавальнай упакоўцы ў чырвоную і белую палоску ўключае будаўнічую ізаляцыю, тэхнічную і суднабудаўнічую ізаляцыю, сэндвіч-панэлі і акустычныя прадукты.

Мы распрацоўваем і запускаем будаўнічыя канцэпцыі, пачынаючы з энергазберагальных рэканструкцый і заканчваючы экадамамі, якія зніжаюць спажыванне энергіі і шкодныя выкіды ў атмасферу, адначасова павышаючы камфорт пражывання.

Наша база кліентаў даволі шырокая і ўключае забудоўшчыкай прыватных дамоў, архітэктараў, падрадчыкаў, дылераў і забудоўшчыкаў прамысловых будынкаў.

Paroc Group знаходзіцца ва ўласнасці некалькіх арганізацый-інвестараў, а мінарытарнымі акцыянерамі з’яўляюцца супрацоўнікі кампаніі Paroc.