Наша гісторыя

Напрацягу многіх гадоў унікальныя ўласцівасці камня і паўночныя суровыя ўмовы надвор’я натхнялі нас на распрацоўку ізаляцыйных рашэнняў, якія паляпшаюць якасць жыцця і робяць навакольнае асяроддзе бяспечным і камфортным. Але як пачалася наша гісторыя?

1930-1940
Вытворчасць цеплаізаляцыі на аснове каменнай ваты пачынаецца ў 1937 годзе ў Швецыі. У першыя пасляваенныя гады з’яўляецца неабходнасць у добра ізаляваных дамах і патрабаванні да цеплаізаляцыі рэзка павышаюцца. У наступныя гады з’яўляюцца цеплаізаляцыйныя пліты, а таксама сувязныя элементы канструкцыі, якія робяць пліты больш надзейнымі.

Early image of production of stone wool insulation 

1950-1960
У 1952 годзе мы запускаем вытворчасць каменнай ваты у Фінляндыі. Праз пяць гадоў мы прадстаўляем першыя прадукты тэхнічнай ізаляцыі, каб задаволіць павялічаныя патарабаванні прамысловай ізаляцыі.
 

Origin of Paroc - Pargas Kalkberg Helsinki warehouse and truck 1957

 

1970-1980

На фінскім рынку з’яўляецца нашая добра вядомая ўпакоўка ў чырвона-белую палоску.

У 1986 годзе фінская і шведская вытворчасці аб’ядноўваюцца пад адной назвай. У тым жа годзе мы запускаем вытворчасць сэндвіч-панэляў, якія з’яўляюцца новым метадам будаўніцтва. Напрацягу гэтага перыяду мы таксама займаем трывалыя пазіцыі ў паўночных еўрапейскіх краінах. 


The design of the first red & white striped wellknown PAROC® Stone wool package was launched 1985 
 

1990

Нашае пашырэнне працягваецца стварэннем гандлёвых кампаній у краінах Балтыі і ў Расіі ў 1993 годзе. Мы запускаем вытворчасць каменнай ваты ў Літве ў 1997 годзе, і тады ж мы заснавалі гандлёвую кампанію ў Польшчы. У наступным годзе мы набываем вытворчы завод у Польшчы. Першы крок – мадэрнізацыя заводскай лініі па вытворчасці каменнай ваты.

У 1999 годзе мы робімся незалежнай кампаніяй Paroc Group і пачынаем работу над стварэннем новага карпаратыўнага іміджу. Мы паказваем рост прадаж у Заходняй і Цэнтральнай Еўропе, прапануючы прадукты з высокім дадатковым коштам. Змяненне клімату пачынае негатыўна ўплываць на грамадства, і ограны ўлады ўсё часцей патрабуюць распрацоўкі рашэнняў, якія датычацца аховы навакольнага асяроддзя.


Paroc International coverage 

У наступныя гады энергазберажэнне робіцца надзвычай важным пытаннем, і ЕС прымае ўсё больш дырэктыў, якія падтрымліваюць патрабаванні да высокаякаснай ізаляцыі.

2000

Інвестары праяўляюць цікавасць да кампаніі. Paroc знаходзіцца ва ўласнасці некалькіх прыватных інвестыцыйных кампаній, сярод якіх кампанія BA Capital Partners Europe з’яўляецца  галоўным уласнікам з 2003 па 2006 год. Прыватная інвестыцыйная кампанія Arcapita Bank B.S.C. была галоўным уласнікам з 2006 па 2009 год.

Сёння галоўныя ўласнікі кампаніі Paroc – шэраг арганізацый-інвестараў. Кампанія засяроджваецца на развіцці прадаж ва Ўсходняй Еўропе.