Content is blocked

In order to see this content you need to allow cookies.

Пра кампанію Paroc

About Paroc

Paroc з'яўляецца адным з вядучых еўрапейскіх вытворцаў энергаэфектыўных і вогнеўстойлівых цеплаізаляцыйных рашэнняў.

Наш галоўны офіс знаходзіцца ў Фінляндыі. Мы працуем у 13 краінах, у тым ліку маем сем вытворчых прадпрыемстваў у пяці краінах. Мы прадаем нашу прадукцыю ў 40 краінах па ўсім свеце. На канец 2016 года ў кампаніі Paroc налічвалася 1835 супрацоўнікаў.

За сваю 80-гадовую гісторыю мы заслужылі добрую рэпутацыю сярод будаўнікоў прыватных дамоў, архітэктараў, падрадчыкаў, пастаўшчыкоў і прамысловых будаўнікоў за высокую якасць прадукцыі, тэхнічную кампетэнтнасць і ўстойлівае развіццё. Сёння наша кампанія з’яўляецца лідарам па долі рынку ў сферы ізаляцыі будынкаў і тэхнічнай ізаляцыі на ключавых для нас рынках Фінляндыі, Швецыі і краін Балтыі. Акрамя таго, Paroc займае моцныя пазіцыі ў Польшчы, Германіі, Вялікабрытаніі, Нарвегіі і Расіі.

Мы выкарыстоўваем назву брэнда «Paroc» і імгненна пазнавальную ўпакоўку з чырвонымі і белымі палоскамі. Наша прадукцыя ўключае ў сябе рашэнні для будаўнічай ізаляцыі: цеплавой, пажарнай і гукаізаляцыі вонкавых сцен, даху, падлогі, падвальных памяшканняў, міжпаверхавых перакрыццяў і перагародак. Таксама мы прапануем тэхнічную ізаляцыю для сістэм ацяплення, вентыляцыі і кандыцыяніравання, прамысловых працэсаў, суднабудавання, суднаходства, шэльфавай індустрыі, а таксама сферы вытворчасці абсталявання. 

Падрабязней..


Даведайцеся больш пра Paroc на нашым міжнародным вэб-сайце 
www.paroc.com