Сацыяльная і экалагічная адказнасць – наш ключавы стымул

Paroc sustainability

Сёння большасць людзей разумее, што вынікі чалавечай дзейнасці з’яўляюцца першай і галоўнай прычынай глабальнага пацяплення. Газы, якія ствараюць парніковы эфект, і іншыя выкіды ўплываюць на атмасферу і прыводзяць да змянення тэмпературы, узроўню вады ў акіяне і характару атмасферных ападкаў. 

Паўплываць на гэтыя змены – у нашых магчымасцях.

Наша канцэпцыя сацыяльнай і экалагічнай адказнасці – асноўны матыватар для нашых кліентаў, пастаўшчыкоў, пасрэднікаў і канцавых спажыўцоў. Гэта адначасова і значная магчымасць, і рашучы выклік. Кампанія Paroc жадае быць флагманам перамен.

Напрацягу гадоў нашай мэтай была як кароткачасовая, так і доўгатэрміновая экалагічная, сацыяльная і эканамічная адказнасць, мы развівалі вытворчасць, арыентаваную на рэсурса- і энергаэфектыўнасць. У апошнія гады мы прымалі ўдзел у самых разнастайных праектах: ад даследванняў уплыву нашых прадуктаў на навакольнае асяроддзе да вывучэння спосабаў будаўніцтва энергаэфектыўных дамоў і магчымасцяў зрабіць энергаэфектыўную канструкцыю максімальна фінансава эфектыўнай.

Мы можам з гонарам заявіць, што з’яўляемся першаадкрывальнікамі канцэпцый энергаэфектыўнага дома, а таксама навейшых канцэпцый, звязаных з рэканструкцыяй існых дамоў з мінімальнымі выдаткамі. Распрацоўваючы нашы прапановы, мы імкнемся зменшыць спажыванне энергіі на забудаваных тэрыторыях, не забываючы пра эстэтычныя каштоўнасці.

Мы распрацоўваем рашэнні, каардынуючы іх з патрабаваннямі сацыяльнай і экалагічнай адказнасці, якія прад’яўляюць нашы спажыўцы і кліенты. Выпрабаванне не простае, але магчымасці вялікія. Мы рухаліся па шляху сацыяльнага і экалагічнага развіцця крок за крокам. На гэтых старонках вы можаце азнаёміцца з нашымі дасягненнямі і планамі на будучыню.
Падрабязней..

Paroc book of sustainability 2014

Paroc за захаванне і ўстойлівае развіццё навакольнага асяроддзя
Штогадовая Кніга па рэалізацыі задач бесперапыннага ўстойлівага развіцця

Passive House Concept

Энергаэфектыўны дом Paroc