Наша палітыка сацыяльнай і экалагічнай адказнасці

Кампанія Paroc прытрымліваецца прынцыпаў сацыяльнай, экалагічнай і фінансавай адказнасці ва ўсіх накірунках сваёй дзейнасці. Тры напрамкі нашага развіцця – экалагічнае, сацыяльнае і эканамічнае – цесна ўзаемадзейнічаюць і дадаюць адно аднаго.

Экалагічная адказнасць з’яўляецца важным момантам у кіраванні вытворчасцю тавараў. Распрацоўваючы прадукты і забяспечваючы  тэхнічную падтрымку, мы робім свой уклад у развіццё энергаэфектыўных тэхналогій. Мы вымяраем і паляпшаем рэсурсаэфектыўнасць вытворчасці. Робячы гэта, мы змагаемся са змяненнямі клімату.

Сацыяльная адказнасць абавязвае нас падтрымліваць і распрацоўваць канцэпцыі і прадукты, з дапамогай якіх можна пабудаваць бяспечны, экалагічны і прывабны дом. Мы таксама стварылі экалагічныя і бяспечныя ўмовы на ўласнай вытворчасці. У аснове нашай штодзённай работы ляжыць імкненне стаць надзейным партнёрам і работадаўцам: мы рэгулярна ацэньваем прадукцыйнасць, уключаючы задавальненне патрэб кліентаў і работнікаў, і пры неабходнасці прымаем меры.

Выкананне  сацыяльных і экалагічных абавязкаў дапамагае нам падтрымліваць эканамічную стабільнасць. Мы таксама разумеем, што развіццё доўгатэрміновай стабільнасці з’яўляецца залогам прыбытковасці. Мы ацэньваем рацыянальнасць сваіх дзянняў, выкарыстоўваючы паказчыкі, заснаваныя на міжнародных рэкамендацыях. Праяўляючы адказнасць перад усімі зацікаўленымі асобамі, мы верым у магчымасць прывабліваць партнёраў, работнікаў і інвестараў, і мы можам даць ім бясспрэчную перавагу.