Нашы ключавыя праграмы па сацыяльнай і экалагічнай адказнасці

Paroc sustainability

Мы жадаем павысіць імідж кампаніі Paroc як сацыяльна і экалагічна адказнай кампаніі. Для дасягнення гэтай мэты была распрацавана спецыяльная праграма.

 

У чэрвені 2011 года ў мэтах удасканалення Paroc Group мы запусцілі праграму сацыяльнай і экалагічнай адказнасці. На першым этапе мы распрацавалі палітыку, усталявалі колькасныя паказчыкі і пачалі планаванне справаздачы па праграме міжнароднай арганізацыі Global Reporting Initiative. Адначасова мы вызначылі свае моцныя якасці і пераглядзелі портфоліа для расстаноўкі прыярытэтаў. На аснаванні гэтых дзеянняў мы можам планаваць, ацэньваць і ўкараняць больш маштабныя дзеянні па развіццю.

Праграма запускаецца паэтапна.

Праграма сацыяльнай і экалагічнай адказнасці мае наступныя мэты:

 

  • стварэнне магутнасцяў і інфраструктуры для ацэньвання і паляпшэння паказчыкаў адпаведнасці паказчыкам праграмы сацыяльнай і экалагічнай адказнасці, якая з’яўляецца асновай нашага развіцця;
  • развіццё камунікацый, маркетынгу і адукацыйных праграм, якія раскрываюць нашы моцныя якасці;
  • першарадная ўвага аспектам сацыяльнай і экалагічнай адказнасці пры вырабленні прадукцыі і распрацоўцы новых прадуктаў;
  • укараненне новых канцэпцый будынкаў з нізкім спажываннем энергіі;
  • укараненне мерапрыемстваў па развіццю вытворчасці з эфектыўным выкарыстаннем рэсурсаў і лагістыкі;
  • забеспячэнне будучай вартасці кампаніі Paroc і доўгатэрміновае падтрыманне канцэпцыі сацыяльнай і экалагічнай адказнасці Paroc Group. 

 

Праграма энергаэфектыўнасці

Праграма Paroc Energywise прадстаўляе сабой новы тып мыслення. Гэта канцэпцыя ўключае ідэі, рэкамендацыі і інструкцыі, як пабудаваць энергаэфектыўны дом ці ператварыць звычайны дом у энергаэфектыўны падчас рэканструкцыі. Мэта канцэпцыі – паказаць бясспрэчныя перавагі энергазберагальных дамоў: камфорт, свежае паветра ў памяшканні, мінімізацыя выдаткаў на ацяпленне і скарачэнне выкідаў СО2.

Наша праграма па энергаэфектыўнасці дзейнічае з 1990-х гадоў. Выкананне гэтай праграмы сцвярджае тое, што кампанія Paroc стаіць на перадавым рубяжы развіцця ізаляцыйных рашэнняў і працягвае прапаноўваць інавацыйныя рашэнні кліентам.

 

Падрабязней..

Sustainability

да падзелу Аб цеплаізаляцыі


Passive House ConceptДаведацца больш аб канцепцыі Paroc "Энергаэфектыўны дом"