Сацыяльная і экалагічная адказнасць і энергаэфектыўнасць

Рынак ізаляцыі і энергазберажэння перажывае значныя змены. Адкрываюцца магчымасці для перадавых тэхналогій, свежых рашэнняў новых прапаноў і, магчыма, новых мадэляў дзейнасці. Нашымі моцнымі якасцямі з’яўляюцца рашэнні, якія добра сябе зарэкамендавалі, аднак мы працягваем змагацца за павялічэнне рынкавай каштоўнасці Paroc Group на інавацыйным, празмерна канкурэнтным рынку.

Сацыяльная, экалагічная і эканамічная адказнасць. 

Экалагічны бок уключае ў сябе адказнасць за эфектыўнае выкарыстанне навакольнага асяроддзя, перапрацоўку і ўтылізацыю адходаў. Сацыяльныя аспекты датычацца дабрабыту супрацоўнікаў, здароўя і бяспекі, укладу у сацыяльную сферу, карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці і доўгатэрміновай рэнтабельнасці бізнэса. Эканамічная частка ахоплівае прыбытковасць, эфектыўнасць, прыбавачную вартасць і даход на інвестыраваны капітал. Жыццёвы цыкл тэхналогій і рашэнняў скарачаецца, а імкненне да інавацый расце. Мы працуем над тым, каб нашы рашэнні максімальна дакладна адпавядалі патрэбам кліентаў.  Paroc з’яўляецца адказнай кампаніяй, якая дбае пра дабрабыт не толькі цяперашняга, але і будучых пакаленняў. Нашы ізаляцыйныя рашэнні даюць магчымасць эканоміі энергіі. Таму ў аснове бізнэса Paroc ляжыць сацыяльная і экалагічная адказнасць.

Мы будзем працягваць распрацоўваць сістэмныя рашэнні для будаўніцтва дамоў з нізкім спажываннем энергіі незалежна ад таго, новы гэта дом ці рэканструяваны. Мы даўно развіваем эфектыўнасць вытворчасці і лагістыкі. Нашай мэтай на будучыню з’яўляецца яшчэ больш эфектыўнае выкарыстанне рэсурсаў і задавальненне патрабаванняў адносна нізкага ўтрымання вугляродаў і энергаспажывання.

Сацыяльная і экалагічная адказнасць у нашай рабоце і прапановах прыводзяць да наступных вынікаў:

 

  • Паляпшэнне стану навакольнага асяроддзя
  • Больш здаровае рабочае асяроддзе
  • Павялічаная прыбытковасць кампаніі Paroc у доўгатэрміновай перспектыве

 

У нас амбіцыёзныя планы адносна развіцця дзейнасці, накіраванай на ўдасканаленне выкарыстання асабістых рэсурсаў. А таксама на даследванне новых ізаляцыйных рашэнняў, якія дазволяць нашым кліентам і канцавым спажыўцам таксама займаць сацыяльна і экалагічна адказную пазіцыю.