Paroc Group

Paroc Group

Paroc  з’яўляецца вядучым вытворцай энергаэфектыўных ізаляцыйных рашэнняў у краінах Балтыйскага рэгіёна. Галоўнымі каштоўнасцямі нашай дзейнасці з’яўляюцца арыентацыя на кліента і персанал кампаніі, пастаяннае ўкараненне іннавацый, рэнтабельны рост і неперарыўнае ўстойлівае развіццё.


Paroc прапануе прадукцыю і рашэнні па наступных галоўных накірунках: будаўнічая, тэхнічная і суднавая ізаляцыя, сэндвіч панэлі і акустычныя матэрыялы. Прадукцыя вырабляецца ў Фінляндыі, Швецыі, Літве, Польшчы і, пачынаючы з 2013 года, у Расіі. Гандлёвыя прадстаўніцтвы кампаніі размешчаны ў 14 еўрапейскіх краінах. Paroc Group знаходзіцца ва ўласнасці некалькіх арганізацый-інвестараў, мінарытарнымі акцыянерамі з’яўляюцца супрацоўнікі кампаніі Paroc. У 2016 годзе наш валавы даход склаў 375.5 мільёнаў Еўра пры колькасці персаналу прыкладна 1835 чалавек.

Структура кампаніі складаецца з чатырох Дывізіёнаў: Будаўнічая ізаляцыя, Тэхнічная ізаляцыя, Вогнеўстойлівыя панэлі і Галоўная вытворчасць.

Будаўнічая ізаляцыя прапануе шырокі асартымент матэрыялаў і рашэнняў для ўсіх тыпаў будынкаў і розных груп кліентаў. Будаўнічая ізаляцыя выкарыстоўваецца для вогнеаховы, цепла- і гукаізаляцыі знешніх сцен, дахаў, падлог і фундаментаў, а таксама для міжпавярховых перакрыццяў і ўнутраных перагародак. Акустычная прадукцыя ўключае ў сябе гукапаглынаючыя сценавыя і столевыя панэлі для шумаізаляцыі жылых памяшканняў і прамысловых аб’ектаў.

Тэхнічная ізаляцыя выкарыстоўваецца для вогнеаховы, цепла- і гукаізаляцыі ў сістэмах ацяплення і вентыляцыі, пры ізаляцыі тэхналагічных працэсаў, трубаправодаў, прамысловага абсталявання, а таксама ў суднабудаўніцтве.

Вогнеўстойлівыя панэлі Paroc – гэта лёгкія сэндвіч-канструкцыі, якія складаюцца з сардэчніка на аснове каменнага валакна, пакрытага з абодвух бакоў сталёвымі лістамі. Панэлі выкарыстоўваюцца на фасадах, у якасці ўнутраных перагародак і падвесных столяў у грамадскіх, камерцыйных і прамысловых будынках.

Галоўная вытворчасць адказвае за вытворчасць на ўсіх лініях і тэхналогіі, звязаныя з вытворчасцю каменнай ваты. У дадатак гэты дывізіён нясе адказнасць за развіццё вытворчай тэхналогіі будаўнічай ізаляцыі, тэхналагічных працэсаў на агульнагрупавым узроўні, здароўе і бяспеку на рабочых месцах, забеспячэнне ўмоў неперарыўнага ўстойлівага развіцця.

Больш дэтальную інфармацыю пра кіраўніцтва Paroc Group вы можаце атрымаць на нашым міжнародным вэб-сайце >>