Кодэкс паводзін

Paroc Group Code of Conduct

Забеспячэнне адказнай дзелавой практыкі

Кодэкс паводзін кампаніі PAROC з’яўляецца кіраўніцтвам па арганізацыі працэсаў узаемадзеяння ўсіх супрацоўнікаў Paroc з зацікаўленымі бакамі ад здабычы сыравіны да дастаўкі нашых рашэнняў і паслуг ва ўсіх краінах, дзе мы працуем. 

Нараўне з нашымі каштоўнасцямі, палітыкай і сістэмай кіраўніцтва, Кодэкс дапамагае людзям клапаціцца аб дзелавых мэтах, прытрымліваючыся чаканняў зацікаўленых бакоў, міжнародных этычных патрабаванняў, прызнаных экалагічных паказчыкаў і прававых нормаў. Асабліва мы разлічваем на дапамогу нашых кліентаў і пастаўшчыкоў.

Наш Кодэкс паводзін устанаўлівае мінімальныя патрабаванні да этычных паводзін: празрыстасць, справядлівасць і сумленнасць, выкананне прававых нормаў, ахова навакольнага асяроддзя і правоў чалавека. Наш генеральны дырэктар нясе поўную выканаўчую адказнасць за рэалізацыю Кодэкса, які мы падтрымліваем праз агульную лінію кіравання і вызначаную палітыку супраць хабарніцтва і карупцыі.

Этычная справаздачнасць

Палітыка і кіруючыя прынцыпы заахвочвання адказнага бізнесу добра інтэграваны ў нашы бізнес-практыкі, і ў нас ёсць моцная культура, якая падтрымлівае захаванне этычных нормаў паводзін. Частка нашага абавязацельства па прыняццю нашай поўнай адказнасці з'яўляецца стварэнне канала для супрацоўнікаў і знешніх зацікаўленых бакоў, каб своечасова паведамляць аб магчымых парушэннях нормаў паводзін.

Канал Fair Play арганізаваны групай незалежных экспертаў, альбо трэціх асоб. Гэта азначае, што кожны зацікаўлены можа канфідэнцыяльна паведаміць пра сапраўдную заклапочанасць у сувязі з парушэннем правілаў паводзін супрацоўнікамі кампаніі Paroc і атрымаць прафесійны адказ з улікам правоў усіх бакоў.

Мы ўпэўнены, што наш Кодэкс паводзін і Fair Play канал з'яўляюцца важнымі інструментамі, якія дапамогуць нам у дасягненні ўстойлівага і прыбытковага бізнесу, захаванні рэпутацыі лідэра рынку і пацверджанні нашай палітыкі сацыяльнай адказнасці.

Перайсці на карпаратыўны сайт Paroc, каб азнаёміцца з Кодэксам паводзін кампаніі PAROC і формай справаздачнасці.