Цеплаізаляцыя і герметычнасць абалонкі будынка з'яўляецца важным фактарам для ўстанаўлення здаровага мікраклімату ў памяшканнях, камфортнага пражывання і павышэння эфектыўнасці выкарыстання энергіі. Ізаляцыя павінна быць суцэльнай, без шчылін і зазораў ад столі да фундамента. Якасная цеплаізаляцыя і прафесійна выкананая работа па яе мантажу зніжае выдаткі на ацяпленне на працягу ўсяго жыццёвага цыкла будынка. Падчас рэнавацыі неабходна ўпэўніцца ў трываласці ізаляцыі і пры неабходнасці дадаць новую.


Ізаляцыйныя рашэнні для будынкаў уключаюць негаручыя і энергаэфектыўныя прадукты, вырабленыя з каменнай ваты PAROC, для цепла-, гукаізаляцыі і вогнеаховы. На гэтых старонках вы знойдзеце ўсе рашэнні PAROC для новага будаўніцтва і праектаў па рэканструкцыі, у тым ліку для будынкаў з амаль нулявым расходаваннем энергіі (Nearly Zero Energy Building (nZeb). Рашэнні дапаўняюць чарцяжы ў праграмме CAD, а таксама падрабязная інфармацыя пра прадукты. Дадатковы калькулятар па ізаляцыі дапаможа вам знайсці аптымальныя рашэнні для невялікіх дамоў прыватнай забудовы, а таксама шматкватэрных жылых дамоў. Даўгавечная і супрацьпажарная ізаляцыя PAROC з каменнай ваты з'яўляецца вашым лепшым выбарам для шматлікіх ізаляцыйных рашэнняў.

Даведайцеся больш пра поўны спектр нашых ізаляцыйных рашэнняў >>