У раздзеле “Гукаізаляцыя” прадстаўлена інфармацыя аб аб’ёме зніжэння ўзроўня гука пры яго праходжанні праз пэўныя структуры. У сучасных будынках выкарыстоўваецца два асноўных тыпа гукаізаляцыі: паветраная і ўдарная.



А) Перагародкі



Паветраная гукаізаляцыя прымяняецца ў выпадках, калі неабходна забяспечыць ізаляцыю гукаў, якія распаўсюджваюцца непасрэдна па паветру. Неабходны аб’ём гукапаглынання вызначаецца з выкарыстаннем індэксаў аслаблення гука Rw альбо R`w. Чым вышэй паказчык Rw, тым лепшай будзе гукаізаляцыя. У дадзеныя паказчыкі неабходна ўносіць папраўкі (C и Ctr) ў выпадках наяўнасці ў навакольнай прасторы дадатковых спецыяльных шумоў.


Rw + C для такіх шумоў, як:
  • Паўсядзённыя бытавыя шумы
  • Шумы ад высокахуткасных паяздоў
  • Вытворчыя шумы (сярэдняй і высокай частаты)

Rw + Ctr для такіх шумоў, як:
  • Вулічныя шумы 
  • Шумы ад нізкахуткасных паяздоў
  • Танцавальная музыка
  • Вытворчыя шумы (нізкай і сярэдняй частаты)
Partition wall, steel frame
Найменшыя патрабаванні да гукаізаляцыі могуць быць забяспечаны нават аднаслаёвай сценкай.
Пры падваенні масы сцяны паказчык аслаблення гука павышаецца да ўзроўня 6 дБ. Гук паглынаецца з дапамогай элементаў ізаляцыі.
Partition wall, steel frame 2
Для ізаляцыі нізкачастотных гукавых хваляў патрабуецца большая маса паглынаючых элементаў. Для забеспячэння гэтай умовы прымяняюцца двухслаёвыя сценкі. Найбольш эфектыўным спосабам павышэння масы з’яўляецца ўвядзенне некалькіх тонкіх гіпсакартонных слаёў адзін паверх другога. Для далейшага павялічэння ўзроўня гукаізаляцыі неабходна закласці гукапаглынаючыя элементы ў поласці паміж слаямі гіпсакартона. Пры наяўнасці элементаў гукапаглынання ўзровень гукаізаляцыі сцяны павышаецца на 5-10 дБ у параўнанні са сцяной, якая не мае такіх элементаў гукапаглынання.


B) Перакрыцці паасобнага тыпу


У выпадку з перакрыццямі паасобнага тыпу (“плаваючымі” падлогамі) варта скарыстоўваць элементы ўдарнай гукаізаляцыі. Неабходны аб’ём гукапаглынання вызначаецца ў адпаведнасці з узроўнем гукавога ціску ў прылягаючым пакоі паверхам ніжэй. Нізкі паказчык Ln ці L’n паказвае на дапушчальны ўзровень ударнай гукаізаляцыі падлогі. Паказчыкі Ln і L’n вымяраюцца ў частотным дыяпазоне 50–5000 Гц. Паказчык Ln вымяраецца ў лабараторных умовах, а паказчык L’n – у палявых умовах.

Каменная вата «PAROC» мае выдатныя ўласцівасці для гнуткага слоя гукаізаляцыі ў перакрыццях паасобнага тыпу. У прыватнасці, каменная вата з’яўляецца дастаткова цвёрдай, і вытрымлівае нагрузку верхняга слоя (насціл перакрыцця), і пры гэтым дастаткова мяккай для эфектыўнага зніжэння вібрацый, якія распаўсюджваюцца ў межах паміж канструкцыйнымі слаямі ў перакрыцці. Найбольш значнай уласцівасцю ізаляцыйнага матэрыялу з’яўляецца дынамічная цвёрдасць. Чым ніжэй дынамічная цвёрдасць прадукцыі «PAROC», тым больш адпаведны ўзровень ударнай гукаізаляцыі.


Wooden floor, step sound  Драўляныя канструкцыі ўяўляюць сабой найбольшыя цяжкасці пры мадэрнізацыі. Такія канструкцыі маюць цвёрдыя злучэнні, а таксама малую канструкцыйную вагу. У такім выпадку неабходна прапрацоўваць элементы гукаізаляцыі адносна кожнай драўлянай канструкцыі асобна.

Паміжпавярховыя перакрыцці, вырабленыя з бетону, у пачатковым выглядзе маюць даволі добрыя паказчыкі паветранай гукаізаляцыі. З паяўленнем новых патрабаванняў ударнай гукаізаляцыі, бетон набывае ўсё больш шырокае прымяненне пры вырабленні перакрыццяў паасобнага тыпу.

Больш падрабязная інфармацыя па перакрыццям паасобнага тыпу і адпаведным узроўням гукапаглынання прадстаўлена тут