Пажар у будынку можа прывесці да чалавечых ахвяр і прынесці сур’ёзныя маёмасныя страты. Каля паловы штогадовых выплат страхавых кампаній складаюць кампенсацыі за страты пры пажарах. Дзякуючы правільнай арганізацыі супрацьпажарнай аховы небяспека ўзгарання можа быць значна зніжана.

Супрацьпажарная ахова будынка падзяляецца на дзве катэгорыі: актыўную і пасіўную. Актыўная супрацьпажарная ахова, якая спрацоўвае непасрэдна пры ўзнікненні пажару, уключае ў сябе сістэмы выяўлення агню і сігналізацыю аб пажары, аўтаматычныя спрынклерныя сістэмы пажаратушэння, дзверы і жалюзі з плаўкімі элементамі, сістэмы пажарнага асвятлення і супрацьдымнай вентыляцыі. Недахопам актыўнай супрацьпажарнай сістэмы з’яўляецца магчымасць адносна лёгкага парушэння яе працаздольнасці, напрыклад, у выніку актаў вандалізму, звязаных з наўмысным пашкоджаннем механізму падачы вады ці вывядзеннем з строю размеркавальных клапанаў, ці праз элементарна недасведчанае абыходжанне з абсталяваннем. Таму для забеспячэння сапраўдна эфектыўнай аховы ад пажару неабходна выкарыстанне некалькіх сістэм аховы.

Сістэмы пасіўнай супрацьпажарнай аховы, як правіла, бываюць прадстаўлены сродкамі супрацьпажарнай аховы, якія ўбудаваны ў канструкцыю будынка ў мэтах забеспячэння яго здольнасці вытрымліваць уздзеянне агню напрацягу пэўнага часу. Сістэмы пасіўнай супрацьпажарнай аховы забяспечваюць ахову канструкцыі будынка і жыццё людзей у будынку ў выпадку ўзнікнення пажару, прадухіляючы ці перашкаджаючы распаўсюджванне агню ўнутры ці звонку памяшканняў, забяспечваючы ўстойлівасць будынку і магчымасць і бяспечнасць экстраннай эвакуацыі людзей.

Меры пасіўнай супрацьпажарнай аховы ўключаюць канструктыўныя, будаўнічыя і арганізацыйныя меры аховы, такія як падзяленне памяшканняў на адсекі, наяўнасць эфектыўных і бяспечных сродкаў эвакуацыі і забеспячэнне доступу ў будынак для пажарных.

Выбар тыпу будаўнічых матэрыялаў і парадак іх выкарыстання для забеспячэння неабходнага ўзроўню пасіўнай супрацьпажарнай аховы залежыць ад двух фактараў: рэакцыя матэрыялаў на ўздзеянне агню і іх вогнеўстойлівасць.

Дзякуючы высокай тэмпературы плаўлення базальтавая вата маркі PAROC з’яўляецца ідэальным матэрыялам для прымянення ў сістэмах супрацьпажарнай аховы. Яна захоўвае свае ўласцівасці пры тэмпературах да 1000 °C.