Сталёвыя канструкцыі

Згодна будаўнічым нормам і правілам адпаведныя элементы канструкцыі павінны валодаць пэўнай вогнеўстойлівасцю. Неабходнасць у прымяненні вогнеўстойлівых матэрыялаў і ўзровень вогнеўстойлівасці элементаў канструкцыі залежыць ад памераў будынка, у якім яны павінны выкарыстоўвацца, а таксама ад прызначэння і функцыі кожнага элемента.

Fire safe insulation, steel construction 1  Пад уплывам агню для ўсіх канструкцыйных матэрыялаў, якія звычайна выкарыстоўваюць у будаўніцтве, характэрна частковае згубленне механічнай трываласці. Пры рабоце сталёвых дэталяў ва ўмовах высокай нагрузкі і тэмпературы каля 550°C адбываецца зніжэнне разліковага запасу трываласці сталі. Для супрацьпажарнай аховы сталёвых канструкцый рэкамендуецца выкарыстоўваць вогнеахоўныя пліты маркі “PAROC”. У залежнасці ад канкрэтных умоў магчыма выкарыстанне аднаго з трох варыянтаў канфігурацыі сістэм супрацьпажарнай аховы: “профіль”, “блок” і “маналіт”. 

Чым больш аб’ём сталёвых элементаў, якія работаюць у зоне ўздзеяння агню, тым вышэй вогнеўстойлівасць канструкцыі. Хуткасць награвання сталёвай канструкцыі пры ўзнікненні пажару можа быць прадстаўлена як суадносіны паміж перыметрам паверхні, якая падвяргаецца ўздзеянню агню, і плошчай папярочнага сячэння профіля. Гэтыя суадносіны называюць каэффіцыентам папярочнага сячэння “A/V”. Высокі каэфіцыент папярочнага сячэння абумоўлівае хуткі рост тэмпературы сталі. На практыцы гэта азначае, што пры выкарыстанні тонкіх сталёвых канструкцый патрабуецца прымяненне больш тоўстага слоя аховы.