Вогнеахоўныя перагародкі ўяўляюць сабой унутраныя сцены, якія забяспечваюць вертыкальнае падзяленне будынкаў на асобныя супрацьпажарныя зоны. Гэтыя сцены, як правіла, не з’яўляюцца апорнымі. Характарыстыкі вогнеўстойлівасці вогнеахоўных перагародак усталяваны згодна адпаведным еўрапейскім стандартам. Аналагічным чынам, характарыстыкі рэакцыі паверхняў на ўздзеянне агню таксама вызначаюцца адпаведнымі стандартамі на правядзенне выпрабаванняў на вогнеўстолівасць. Патрабаванні па вызначэнню характарыстык вогнеўстойлівасці і рэакцыі вогнеахоўных перагародак на ўздзеянне агню ўсталяваны ў адпаведных будаўнічых нормах і правілах.

Перагародкі могуць вырабляцца рознымі спосабамі, а усталяваныя распрацоўшчыкам тэхнічныя спецыфікацыі залежаць ад прызначэння канкрэтных перагародак, неабходнага ўзроўню тэхнічных характарыстык, стандартаў на якасць паверхні, а таксама ад патрабаванняў да знешняга выгляду вырабаў. Перагародкі могуць вырабляцца з ліставых матэрыялаў розных тыпаў, якія абапіраюцца на і адначасова хаваюць драўляны каркас ці канструкцыю на аснове стоек з тонкасценных профіляў, выкананых як з выкарыстаннем спецыяльных злучэнняў, так і без іх. Яны таксама могуць вырабляцца з камбінаваных пліт, якія абапіраюцца на адкрыты каркас, ці зборных панэляў заводскай вытворчасці, якія ўсталёўваюць у накіравальнікі на падлозе і столі, як з выкарыстаннем апорнай канструкцыі, так і без яе.

Калі агонь разгараецца, ён ўздзейнічае на канструкцыю перагародак і пачынае прарывацца за межы  адсека, у якім адбылося ўзгаранне. Вогнеахоўныя (вогнеўстойлівыя) перагародкі прадухіляюць распаўсюджванне агню, утвараючы неразбуральную канструкцыю (адсек), якая стрымлівае развіццё пажару напрацягу ўсталяванага часу. Вызначэнне мяжы вогнеўстойлівасці перагародак павінна выконвацца шляхам ацэнкі паводзін канструкцыі пры пэўных умовах награвання і ціску, якія могуць мець места пры пажары. 

Выпрабаванні на вогнеўстойлівасць праводзяцца з выкарыстаннем стандартнага графіка залежнасці тэмпературы ад часу і адпаведнага профіля размеркавання ціску. Мяжа вогнеўстойлівасці такіх перагародак вар’іруецца ў дыяпазоне ад 30 да 240 (ці больш) хвілін. Кампанія Paroc мае Еўрапейскі тэхнічны сертыфікат (ЕТА) на перагародкі тыпу EI 45, EI 60 і EI90 .

Драўляныя канструкцыі


Вогнеўстойлівасць з’яўляецца адным з важнейшых пытанняў, якія ўзнікаюць пры аналізе характарыстык драўляных каркасных канструкцый. Тым не менш, будынкі з драўляным каркасам павінны адпавядаць патрабаванням пажарнай бяспекі, якія распаўсюджваюцца на ўсе астатнія тыпы будаванняў, не ствараючы пры гэтым ніякіх дадатковых рызык для людзей.

Драўляныя каркасныя перагародкі і падлогі з драўлянымі бэлькамі перакрыццяў выкарыстоўваліся напрацягу многіх гадоў у якасці раздзяляльных элементаў пажарааховы, а іх эфектыўнасць была шмат разоў даказана як пры правядзенні выпрабаванняў, так і ва ўмовах сапраўдных пажараў. Побач з добрымі эксплуатацыйнымі ўласцівасцямі і драўніна характарызуецца прадказальнымі паводзінамі пры пажары, бо апальванне дрэва адбываецца дастаткова павольна, прычым з вядомай хуткасцю, якая складае каля 40 мм у гадзіну. Што яшчэ больш значна, яна захоўвае сваю структурную цэласнасць.

Пры неабходнасці павысіць клас вогнеўстойлівасці драўляных канструкцый можна выкарыстоўваць у іх базальтавую вату PAROC.

Напрыклад:

Згодна вынікам выпрабаванняў, перагародка з драўлянымі стойкамі таўшчынёй 95 мм і драўніна-стружачнымі плітамі з двух бакоў таўшчынёй 12 мм дае наступныя вынікі па вогнеўстойлівасці:


Partition wall without insulation
 
  1. Без ізаляцыі (паветраны зазор) = 24,0 хвіліны
  2. З цеплаізаляцыйным слоем з шкловаты таўшчынёй 95 мм = 29,7 хвіліны
  3. З цеплаізаляцыйным слоем з каменнай ваты таўшчынёй 95 мм = 69,0 хвіліны