Кампанія Paroc прапануе энергаэфектыўныя і рацыянальныя рашэнні для ўсіх этапаў вытворчых працэсаў ад кацельных установак да дымавых труб ці ад падводных трубаправодаў да рэзервуараў для захавання прадуктаў.

Для якаснай цеплаізаляцыі тэхналагічных установак і электрастанцый патрабуецца ўкараненне энергаэфектыўных рашэнняў, якія рэалізуюцца ў канструкцыях з доўгім тэрмінам службы, не патрабуючых эксплуатацыйнага нагляду. Усе канструкцыі, якія выкарыстоўваюцца ў працэсах, павінны быць надзейнымі, даўгавечнымі і бяспечнымі. Важным паказчыкам эфектыўнасці праекта з’яўляецца планавая акупнасць інвестыцый ў тэхналагічную сістэму напрацягу яе эксплуатацыйнага цыклу без страт у выніку аварый.

Трубаправоды ўяўляюць сабой важныя складальнікі тэхналагічных працэсаў. З-за вялізных аб’ёмаў халодных і гарачых вадкасцяў, якія перадаюцца па трубаправодах, задача заключаецца ў мінімізацыі страт энергіі ў працэсе транспартыроўкі. Наяўнасць добра спраектаванай сеткі трубаправодаў з эфектыўнай ізаляцыяй з’яўляецца неабходнай папярэдняй умовай забеспячэння работы тэхналагічных сістэм. Прапанаваныя кампаніяй Paroc рашэнні для тэхналагічных трубаправодаў забяспечваюць аднолькавую эфектыўнасць ізаляцыі як прамых труб, так і трубных кален, і спрыяюць падтрыманню аптымальнай прапускной здольнасці трубаправода па ўсёй яго працягласці.

Дадатковай важнай характарыстыкай прадукцыі PAROC з’яўляецца выключна нізкае ўтрыманне хларыдаў і фторыстых злучэнняў, што спрыяе мінімізацыі рызыкі ўзнікнення карозіі пад слоем ізаляцыі.