Клапаны і фланцы ўяўляюць сабой элементы тэхналагічных трубаправодаў, прымяненне якіх звычайна звязана з патэнцыйным павышэннем страт цяпла. Каб пазбегнуць залішніх страт цяпла клапаны і фланцы звычайна цеплаізалююць з дапамогай асобнай хутказдымальнай клапаннай каробкі.

У якасці ізаляцыі для клапаннай каробкі рэкамендуецца выкарыстоўваць арміраваныя дротавай сеткай маты PAROC Pro Wired Mat з пакрыццём з алюмініевай фольгі, бо яны валодаюць высокай гнуткасцю і вылучаюцца прастатой мантажу на паверхні дэталей круглага ці прамавугольнага профіля.

Канструкцыя клапаннай каробкі вылучаецца прастатой эксплуатацыйнага дагляду і абслугоўвання, забяспечваючы чыстыя ўмовы для правядзення работ дзякуючы наяўнасці ўнутранай ізаляцыі з пакрыццём. Знятую клапанную каробку разам з ізаляцыяй потым можна ўсталяваць на ранейшае места.

Valve insulation box 


Для ізаляцыі клапанаў і фланцаў кампанія Paroc рэкамендуе выкарыстоўваць арміраваныя дротавай сеткай маты PAROC Pro Wired Mat (100 кг/м3) з абліцоўкай з алюмініевай фольгі.

Пры мантажы арміраваных дротавай сеткай матаў паверхня, абліцаваная фольгай, павінна быць звернута да клапана ці фланца.