Жалезабетонныя дымавыя трубы з унутранымі сталёвымі каналамі круглага сячэння, тыповыя для прамысловых прадпрыемстваў, патрабуюць цеплаізаляцыі.

Цепалізаляцыя прадухіляе паніжэнне тэмпературы паверхні да ўзроўню, пры якім можа адбыцца кандэнсацыя газаў з наступным утварэннем каразійна-актыўных кіслотных адкладаў. Прадухіленне карозіі спрыяе павелічэнню тэрміну службы дымавых труб.

Перавагамі ізаляцыйных матаў, арміраваных дротавай сеткай, з’яўляецца іх гнуткасць і зручнасць мантажу на паверхні сталёвых каналаў вялікага дыяметру. Наяўнасць ацынкаванай сталёвай сеткі спрашчае мантаж і прадухіляе правісанне ізаляцыі. Абліцоўка з алюмініевай фольгі захоўвае паверхню ізаляцыі ад пылу і забяспечвае камфортныя ўмовы працы для работы ўнутры труб пры выкананні іх эксплуатацыйнага абслугоўвання.

Steel channels insulated with aluminium foil faced PAROC Pro Wired Mats 


Кампанія Paroc рэкамендуе наступнае рашэнне для ізаляцыі прамысловых дымавых труб:

  • Прымяненне арміраваных дротавай сеткай матаў PAROC Pro Wired Mat (100 кг/м3) з пакрыццём з алюмініевай фольгі.
  • Мацаванне ізаляцыі з дапамогай сталёвых стужак.