Побач  з неабходнасцю дасягнення аптымальнай эфектыўнасці ўсёй устаноўкі ў цэлым, цвёрдыя патрабаванні, якія прад’яўляюцца да цеплаізаляцыі катлоў, якія выкарыстоўваюцца на электрастанцыях, абумоўленыя таксама высокімі рабочымі тэмпературамі і асаблівасцямі канструкцыі катлоў.

Канструкцыі катлоў і ізаляцыі павінны праектавацца з улікам цеплавога расшырэння. З-за цеплавога расшырэння і вібрацыі абшыўка і трубная абвязка катлоў знаходзяцца ў пастаянным руху.  Работа абсталявання, такога як гарэлкі і вентылятары, выклікае ўзнікненне вібрацыі. Акрамя вельмі высокага ўзроўню рабочых тэмператур катла, могуць таксама мець места значныя адрозненні ў значэннях тэмператур асобных элементаў яго канструкцыі.

Выбар зручнага рашэння па абсталяванню ізаляцыі дазваляе знізіць страты цяпла ў катле і прадухіляе перавышэнне ўсталяванай тэмпературы ў памяшканні кацельнай, што забяспечвае павышэнне эфектыўнасці кацельнай устаноўкі. Разработка рашэнняў па абсталяванню ізаляцыі павінна ажыццяўляцца з улікам тыпу катла і з захаваннем тэхнічных умоў, усталяваных вытворцай катла. Згодна стандартам, кацельныя устаноўкі павінны быць абсталяваны ізаляцыяй з укладваннем два-тры слаі пры агульнай таўшчыне ізаляцыі 200-300 мм.

Сценкі кацельных труб

З-за высокіх рабочых тэмператур неабходна ўкладванне ізаляцыі ў два-тры слаі для забеспячэння дастатковай таўшчыні і трываласці ізаляцыйнай канструкцыі. Пры мантажы кацельнай устаноўкі асаблівая ўвага павінна надавацца стойкасці да вібрацый.

Ізаляцыйны матэрыял павінен валодаць дастатковай пластычнасцю для запаўнення ўсіх зазораў і забяспечваць магчымасць цеплавога расшырэння канструкцыі. Паміж слаямі ізаляцыі варта пралажыць алюмініевую фольгу для адлюстравання цеплавога выпраменьвання. Прадукцыя PAROC на аснове базальтавай ваты мае добрыя ізаляцыйныя характарыстыкі, вытрымлівае вельмі высокія тэмпературы, а таксама значныя перапады тэмператур паміж элементамі канструкцыі катла.

 

Boiler pipe wall 

 Кампанія Paroc рэкамендуе наступнае рашэнне для ізаляцыі сценак кацельных труб:

  • Укладванне ў два слаі таўшчынёй 120 мм арміраваных дротавай сеткай матаў PAROC Pro Wired Mat шчыльнасцю 100 (ці 130) кг/м3 з пакрыццём з алюмініевай фольгі. Як альтэрнатыўны варыянт для фарміравання верхняга слоя можна выкарыстоўваць пліты PAROC Pro Slabs шчыльнасцю 80 кг/м3.
  • У якасці вонкавага пакрыцця для ізаляцыйных канструкцый звычайна выкарыстоўваецца гафрыраванае сталёвае ці алюмініевае пакрыццё.
Мацаванне ізаляцыі да сценкі трубы выконваецца з дапамогай прыварных штыроў.


Надбудова катла

У верхняй частцы кацельных агрэгатаў размяшчаюцца розныя трубныя злучэнні. Для ізаляцыі трубных злучэнняў у надбудове катла рэкамендуецца выкарыстоўваць спецыяльныя цеплаізаляцыйныя канструкцыі.

Асноўная канструкцыя вырабляецца з плоскіх металічных стрыжняў і сеткі з высокатрывалай сталі, а для яе цеплаізаляцыі звычайна выкарыстоўваюцца альбо ізаляцыйныя маты, арміраваныя дротавай сеткай, альбо ізаляцыйныя пліты разам з гэтымі матамі. Уся канструкцыя пакрываецца гафрыраванымі плітамі з высокатрывалай сталі. Пакрыццё сталёвымі плітамі неабходна для ўтрымання нагрузак вагі рабочых пры выкананні эксплуатацыйнага абслугоўвання.

 

Boiler penthouse

Кампанія Paroc рэкамендуе наступнае рашэнне для ізаляцыі надбудоў катлоў:

  • Укладванне ў два слаі таўшчынёй 120 мм арміраваных дротавай сеткай матаў PAROC Pro Wired Mat шчыльнасцю 100 (ці 130) кг/м3 з пакрыццём з алюмініевай фольгі. Як альтэрнатыўны варыянт для фарміравання верхняга слоя можна выкарыстоўваць пліты PAROC Pro Slabs шчыльнасцю 80 кг/м3.
  • Мацаванне ізаляцыі выконваецца з дапамогай штыроў з шайбамі.