У машынабудаўнічай прамысловасці прымяненне ізаляцыі неабходна для павышэння энергаэфектыўнасці абсталявання, забеспячэння супрацьпажарнай аховы і зніжэння ўзроўню шуму. Прымяненне ізаляцыі дазваляе істотна павысіць эфектыўнасць, бяспечнасць і камфортнасць умоў працы пры эксплуатацыі абсталявання.

 

Кожны вытворца арыгінальнага абсталявання ўсталёўвае свае індывідуальныя патрабаванні. Уласцівасці выкарыстаных матэрыялаў, памеры, формы і іншыя характарыстыкі заўсёды павінны вызначацца ў залежнасці ад канкрэтнай сітуацыі і ўмоў прымянення.

Прадукцыя на аснове базальтавай ваты і многаслаёвыя панэлі PAROC праектуюцца ў цесным узаемадзеянні з заказчыкам у адпаведнасці з яго індывідуальнымі патрэбамі. Гэтыя вырабы знайшлі шырокае прымяненне ў машынабудаўніцтве, а таксама ў іншых галінах прамысловасці, напрыклад, у вытворчасці зборных дамоў. Дзякуючы сваім універсальным уласцівасцям, базальтавая вата PAROC выкарыстоўваецца ў якасці кампанента для выраблення шырокага асартыменту прадуктаў, прызначаных для разнастайных сфер прымянення. Незалежна ад таго, ці патрэбна пастаўка вырабаў круглай ці квадратнай формы, вялікіх ці малых памераў, кампанія PAROC здольна прапанаваць заказчыкам высокаякасныя рашэнні ў надзвычайна кароткі тэрмін.

Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі і дапамогі ў выбары аптымальных для вас вырабаў, звяжыцеся, калі ласка, з бліжэйшым да вас прадстаўніцтвам кампаніі Paroc. Ніжэй прадстаўленыя прыклады некаторых рашэнняў, прапанаваных кампаніяй Paroc.