Эфектыўныя сістэмы ізаляцыі даху складаюцца, як правіла, з трох-чатырох слаёў ізаляцыі. Ніжні слой ізаляцыі ўтварае аднародную падложку для слоя параізаляцыі. Параізаляцыя перашкаджае прасочванню вільготнага паветра ў слой ізаляцыі. Дзякуючы суцэльнай падложцы на аснове базальтавай ваты цэласнасць параізаляцыі захоўваецца нават пры невялікіх хістаннях канструкцыі.

Аднаслаёвая сістэма цеплаізаляцыі

Для канструкцый, таўшчыня ізаляцыі якіх менш ці роўная 160 мм, рэкамендуецца выкарыстоўваць аднаслаёвую сістэму цеплаізаляцыі. Мантаж ізаляцыйных пліт варта выконваць з выкарыстаннем клею ці з дапамогай механічных крапежных элементаў, якія праходзяць праз мембрану. Незалежна ад тыпу апорнай канструкцыі ва ўсіх выпадках неабходна пад слоем ізаляцыі усталяваць параізаляцыю.

Flat roof, steel
  • Дахавая мембрана
  • Механічныя крапежныя элементы
  • Пліта PAROC ROS 60
  • Параізаляцыя
  • Апорная канстркуцыя: гафрыраваная сталь 
 

Трохслаёвая сістэма цеплаізаляцыі

Трохслаёвая сістэма цеплаізаляцыі складаецца з тоўстага слоя ізаляцыі з укладзенай на ім і пад ім тонкіх больш шчыльных дахавых пліт. Таўшчыня асноўнага слоя ізаляцыі вар’іруецца ад 140 да 200 мм, а таўшчыня верхняга і ніжняга слаеў ад 20 да 30 м. 

Выкарыстанне трохслаёвай сістэмы ў канструкцыях з прафіляваным лістом абумоўлена неабходнасцю абараніць больш мяккі сярэдні пласт ад праціскання. Патрабаванні да матэрыялаў трохслаёвай сістэмы выкладзены ў ТКП 45-5.08-277-2013.

Таксама перавага трохслаёвай сістэмы цеплаізаляцыі перад аднаслаёвай сістэмай заключаецца ў павышанай энергаэфектыўнасці. Трохслаёвая сістэма цеплаізаляцыі не мае межплітных злучэнняў, якія праходзяць праз увесь слой ізаляцыі.


Дахавая мембрана
Механічныя крапежныя элементы
Пліта PAROC ROB 60(t) альбо PAROC ROB 80(t)
Пліта PAROC ROS 40 альбо PAROC ROS 30
Параізаляцыя
Пліта PAROC ROB 60 альбо PAROC ROB 80
Апорная канстркуцыя