Ніжэй прадстаўлены прыклад эфектыўнага рашэння па абсталяванню скатнага даху з выкарыстаннем цеплаізаляцыйных пліт. Таксама прадстаўлены рашэнні па абсталяванню энергаэфектыўнага (“пасіўнага”) дома.

З выкарыстаннем пліт

Наяўнасць вялізнай прасторы паміж столлю і канструкцыяй вонкавага дахавага пакрыцця на халоднай гары забяспечвае магчымасць усталявання слоя энергазберагальнай  цеплаізаляцыі. Укладванне пліт ізаляцыі варта выконваць у два ці больш слаёў без зазораў і шчылін паміж сумежнымі гранямі пліт. Як правіла, усталяванне якой-небудзь ветравой аховы паверх ізаляцыі не патрабуецца, паколькі рух паветра нязначны.

Для забеспячэння адтоку паветра з карнізаў патрабуецца ўсталяванне ветраадводнага экрана і наяўнасць вентыляцыйнага зазору не менш за 50 мм.

Attic, flexible
  • Канструцыя даху
  • Ветраадводны экран
  • Вісячыя страпільныя канструкцыі / пліты PAROC eXtra
  • Параізаляцыя 
  • Рашэцістая абшыўка
  • Унутраная паверхня

Канструкцыйныя рашэнні пры праектаванні энергаэфектыўнага дома

Канструкцыі даху энергаэфектыўнага дома аналагічныя тым, што выкарыстоўваюцца для абсталявання дахаў звычайных дамоў, за тым выключэннем, што ў іх прымяняецца больш тоўсты слой ізаляцыі. Выбар вісячых страпільных канструкцый варта выконваць з улікам магчымасці ўкладкі ў іх слоя ізаляцыі патрэбнай таўшчыні.

Attic, flexible, passive house

  • Канструцыя даху
  • Ветраадводныя экраны 
  • Пліты PAROC eXtra (каркас)
  • Вісячыя страпільныя канструкцыі / пліты PAROC eXtra
  • Параізаляцыя (усе спалучэнні павінны быць заклеены герметызуючай стужкай)
  • Апорныя стойкі / пліты PAROC eXtra
  • Унутраная паверхня

Заўвага:
Згодна азначэнню энергаэфектыўнага, ці так званага “пасіўнага дома” (англ. passive house), дадзенаму “Інстытутам пасіўнага дома”, гадавое спажыванне першаснай электраэнергіі, а таксама энергіі на атапленне і ахалоджванне, не павінна перавышаць пэўнага ўзроўню.  Хоць якасная ізаляцыя грае важную ролю ў забеспячэнні адпаведнасці патрабаванням стандарта, які рэгламентуе характарыстыкі “пасіўнага дома”, відавочна, што прымяненне толькі цеплаізаляцыі не можа лічыцца дастатковым для рашэння гэтай задачы. Усталяванне патрабаванняў да іншых сістэм і складаных частах будынка можа ажыццяўляцца з выкарыстаннем розных разліковых інструментаў, такіх, як, напрыклад,  “Пакет праектавання пасіўнага дома” (PHPP), прадстаўлены на сайце  www.passiv.de.

.