Paroc Air уяўляе сабой простае і бяспечнае будаўнічае рашэнне для стварэння сістэм “сухога пляскатага даху”. Рашэнне Paroc Air забяспечвае вільгаценепранікальнасць канструкцыі даху без прымянення якіх-небудзь механічных прыстасаванняў. У аснове гэтага простага, але эфектыўнага рашэння ляжыць выкарыстанне натуральнага атмасфернага ціску.

Эфектыўныя сістэмы ізаляцыі даху складаюцца, як правіла, з трох слаёў ізаляцыі. Ніжні слой ізаляцыі ўтварае аднародную падложку для слоя параізаляцыі. Параізаляцыя перашкаджае прасочванню вільготнага паветра ў слой ізаляцыі. Дзякуючы суцэльнай падложцы на аснове базальтавай ваты цэласнасць параізаляцыі захоўваецца нават пры невялікіх хістаннях канструкцыі.

У верхняй частцы прамежкавага слою ізаляцыі маецца шэраг канавак, якія ўтвараюць сетку вентыляцыйных каналаў. Дзякуючы сваёй порыстай структуры, высокапарапранікальная базальтавая вата перашкаджае паглынанню вільгаці ізаляцыйным матэрыялам, аднак не перашкаджае пранікненню вільгаці ў вентыляцыйныя канаўкі з наступным яе адвядзеннем з канструкцыі праз вентыляцыйныя дефлектары.
На верхняй частцы слоя ізаляцыі, якая мае падоўжныя канаўкі, размяшчаецца тонкая і шчыльная ізаляцыйная пліта на аснове базальтавай ваты. Яна закрывае вентыляцыйныя каналы і нясе нагрузку, якая ўзнікае ў выніку хаджэння людзей у працэсе мантажу і абслугоўвання канструкцыі.

 

Дахавая мембрана
Механічныя крапежныя элементы
Пліта PAROC ROB 60(t) альбо PAROC ROB 80(t)
Пліта PAROC ROS 40g альбо PAROC ROS 30g
Параізаляцыя
Пліта PAROC ROB 60 альбо PAROC ROB 80
Апорная канстркуцыя