Вентыліруемая падлога ўяўляе сабой высокаэнергаэфектыўнае рашэнне. Наяўнасць вентыліруемай прасторы пад падлогай дае будучаму карыстальніку магчымасць выбару таўшчыні ізаляцыі. Эфектыўная вентыляцыя прасторы пад канструкцыяй міжпавярховага перакрыцця таксама дазваляе рэгуляваць уздзеянне вільгаці. Нарматыўныя патрабаванні па гэтых пытаннях прадстаўленыя ў нацыянальных будаўнічых нормах і правілах. Для змяншэння колькасці вільгаці, якая збіраецца ў прасторы пад падлогай, грунтавую аснову неабходна накрыць палімернай плёнкай ці слоем ізаляцыі. Фундамент павінен быць ізаляваны з абодвух бакоў. Для прадухілення прамярзання канструкцыі мантаж ізаляцыйных матэрыялаў неабходна выконваць у грунце па ўсяму перыметру дома.


Для ўладкавання вентыліруемай бетоннай падлогі рэкамендуецца выкарыстоўваць многапустотныя пліты. Укладванне ізаляцыі паверх апорнай канструкцыі рэкамендуецца выконваць у адпаведнасці з наступнай схемай:

Concrete floor, step sound
  • Пакрыцце падлогі
  • Жалезабетонная (наліўная) падлога
  • Цеплаізаляцыя: пліта PAROC GRS 20
  • Апорная канструкцыя: многапустотная пліта 
  • Вентыліруемая прастора